Рэспубліканская партыя (Беларусь)

палітычная партыя ў Беларусі

Рэспубліканская партыя — ліквідаваная ўладамі палітычная партыя Рэспублікі Беларусь. Партыя падтрымлівала і ўхваляла палітыку Аляксандра Лукашэнкі. Кіравальны орган — Цэнтральнае праўленне.

Рэспубліканская партыя
Выява лагатыпа
Лідар Уладзімір Белазор
Дата заснавання 1994
Дата роспуску 8 жніўня 2023[2]
Штаб-кватэра 220082, Мінск, Прытыцкага, 34
Краіна
Саюзнікі і блокі Рэспубліканскі каардынацыйны савет кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў
Колькасць членаў больш за 9000[1]
Сайт rprb.narod.ru

8 жніўня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Рэспубліканскую партыю.[3]

Мэты правіць

Адраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забяспячэнне высокага стандарта якасці жыцця чалавека; стварэнне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных механізмах і якая забяспечвае рэальнае напаўненне палітычнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.[4]

Гісторыя правіць

Створана 12 сакавіка 1992 года. Дата рэгістрацыі — 25 мая 1994 года. Дата перарэгістрацыі — 30 верасня 1999 года. У 2006 годзе партыя налічвала 10.913 членаў.

12 чэрвеня 2009 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла пісьмовае папярэджанне, у сувязі з тым, што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю пра сваю дзейнасць.[5]

На парламенцкіх выбарах 2019 года партыя высунула 11 кандыдатаў, але ніхто з іх у парламент не патрапіў. За выбарамі назіралі 183 прадстаўніка партыі.

У студзені 2020 года член Цэнтральнага праўлення Андрэй Бажко і два шараговыя члены партыі абвясцілі яе кіраўніцтва нелегітымным і заявілі, што сярод яе членаў былі нябожчыкі[6].

Старшыні правіць

  • Уладзімір Якаўлевіч Белазор (1999 — 8 жніўня 2023), раней працаваў намеснікам начальніка Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі правіць