Ліберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ) — палітычная партыя Беларусі. Створана 5 лютага 1994 года на аснове былога беларускага аддзялення Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага Саюза Уладзіміра Жырыноўскага. 24 лютага 1994 года ЛДП была афіцыйна зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Партыя падтрымлівае дружалюбныя адносіны з расійскай партыяй ЛДПР.

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі
Выява лагатыпа
Лідар Алег Гайдукевіч
Дата заснавання 5 лютага 1994
Штаб-кватэра Мінск, вул.Арлоўская, 40, 1-ы паверх
Ідэалогія лібералізм, правы папулізм,
Саюзнікі і блокі Новая Беларусь – Адзінства
Колькасць членаў 37180 (2010)
Дэвіз Парадак у краіне — дастатак у хаце.
Сайт www.ldp.by
Стары лагатып партыі

Дэ-факта ЛДП, нягледзячы на заявы, не з’яўляецца ні апазіцыйнай, ні тым больш ліберальна-дэмакратычнай па ідэалогіі. Ацэнкі яе ідэалогіі вельмі адрозніваюцца — завецца і папулізм, і панславянства, і этатызм. Крытыкі партыі заяўляюць, што гэтая партыя дэ-факта падтрымлівае цяперашняга прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, знаходзячыся ў т. зв. «канструктыўнай апазіцыі» да яго.

Часам ад ЛДПБ ідуць у кандыдаты без аніякіх шанцаў на перамогу, а пасля знікаюць у нікуды[1].

Гісторыя Правіць

На прэзідэнцкіх выбарах 1994 г. падтрымлівала Вячаслава Кебіча[1].

На парламенцкіх выбарах 1995 г. ЛДПБ не змагло здабыць ніводнага мандата. Большасць кандыдатаў займалі па сваіх акругах апошнія месцы. Менавіта таму частка кіраўніцтва пайшла на змену кіраўніка[1]. 30 верасня 1995 г. на IV-м пазачарговым з’ездзе ЛДП старшынёй Ліберальна-дэмакратычнай партыі быў абраны Сяргей Васілевіч Гайдукевіч. Партыя адразу дыстанцыявалася ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі, адышла ад ідэй панславізму і стала выступаць за рыначную эканоміку з мінімальным дзяржаўным рэгуляваннем. У 2000 г. ЛДПБ брала ўдзел ва Усебеларускім з’ездзе за незалежнасць, арганізаваны Р. Гарэцкім, Г. Бураўкіным і Р. Барадуліным[1].

У сакавіку 1999 г. VI з’езд ЛДП прымае новую Праграму, якая абвясціла, што ЛДП — палітычная партыя ліберальна-дэмакратычнага кірунку, асноўнай задачай якой з’яўляецца пабудова незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы з эканомікай, якая эфектыўна спалучае дзяржаўную ўласнасць з прыярытэтам прыватнай. Падчас выбараў ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 1999 г., у сакавіку, ЛДПБ заявіла аб зняцці сваіх кандыдатаў. Старшыня партыі, С. Гайдукевіч, зрабіў спробу прыняць удзел у «альтэрнатыўных» прэзідэнцкіх выбарах 1999 г., вынікі якіх, не былі агучаны.

Старшыня партыі, С. Гайдукевіч, прымаў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2001 г. на якіх за яго прагаласавала 2,48 % (153 199 чал.) ад усёй колькасці выбарцаў[2]. Падчас выбарчай кампаніі БТ і «Народная газета» распаўсюдзілі інтэрв’ю дэпутата расійскай Дзяржаўнай Думы Уладзіміра Жырыноўскага, які абвінаваціў Гайдукевіча ў неправамерных дзеяннях. 27 жніўня Назіральны савет па інфармацыйных спрэчках пры ЦВК задаволіў скаргу Гайдукевіча супраць БТ і «Народнай газеты» і забавязала іх даць кандыдату бясплатны эфірны час і газетную плошчу для абвяржэння. Аднак 28 жніўня БТ ізноў паказала інтэрв’ю расійскага палітыка.

На парламенцкіх выбарах 2000 г. у Палату прадстаўнікоў II-га склікання ад ЛДПБ прайшоў толькі адзін прадстаўнік, А. Ваганаў, які атрымаў перамогу толькі ў другім туры. На мясцовых выбарах 2003 г. ад ЛДПБ дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў сталі толькі 5 кандыдатаў[3].

На парламенцкіх выбарах 2004 г. у Палату прадстаўнікоў III-га склікання, ЛДПБ вылучыла 107 кандыдатаў у дэпутаты, з якіх былі зарэгістраваны 38. Аднак, з 38 кандыдатаў, прайсці ў парламент змог толькі старшыня партыі С. Гайдукевіч[4].

У 2019 годзе старшынёй партыі быў абраны сын Сяргея Гайдукевіча — Алег Гайдукевіч.

Улетку 2020 года партыя заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі.

Старшыні Правіць

Удзел у выбарах Правіць

Парламенцкія выбары Правіць

Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/-
1995
1 / 260
1
2000
1 / 110
2004
1 / 110
2008
1 / 110
2012
0 / 110
−1
2016
1 / 110
+1
2019
1 / 110

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Правіць

Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/-
1995
1999
2003
5 / 24003
2007
2010
1 / 21288
2014
0 / 18809

Зноскі

  1. а б в г Панкавец, З.. Разбіраемся ў праўладных партыях: ёсць жывыя, а ёсць зусім мёртвыя. Наша Ніва. Праверана 19-11-2019.
  2. Результаты выборов Президента Республики Беларусь 9 сентября 2001 г. (руск.)(недаступная спасылка). Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 19-11-2019.
  3. Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов Республики Беларусь двадцать четвертого созыва (руск.)(недаступная спасылка). Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 19-11-2019.
  4. Итоги выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь третьего созыва 17 октября 2004 года (руск.). Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2006. Праверана 19-11-2019.

Спасылкі Правіць