Адкрыць галоўнае меню

Сяргей Васілевіч Гайдукевіч

Сярге́й Васі́левіч Гайдуке́віч (нар. 8 верасня 1954, Мінск, Беларусь) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі з 1995.

Сяргей Васілевіч Гайдукевіч
Сергей Гайдукевич 5.10.2015.jpg
Дата нараджэння: 8 верасня 1954(1954-09-08) (65 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Партыя:
Род дзейнасці: палітык, ваенны
Узнагароды:
ордэн «За службу Радзіме»
ldp.by/ru/lider/

БіяграфіяПравіць

У 1976 г. скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны. У 19761991 гадах займаў камандныя пасады — ад камандзіра часці да намесніка камандуючага арміяй проціпаветранай абароны. Быў старшым групы ваенных спецыялістаў у Рэспубліцы Ірак (19821983), працаваў ва Упраўленні бяспекі пры Савеце Міністраў Беларусі (19911992), намеснікам старшыні камітэта па пытаннях сацыяльнай абароны ваеннаслужачых (19921994). У 1986 г. ўзнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме». У 1991 г. скончыў Ваенную камандную акадэмію проціпаветранай абароны. У 1997 г. скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага камерцыйнага інстытута.

У кароткі тэрмін стварыў Народны рух Беларусі (1991—1994) і Ліберальна-дэмакратычную партыю Беларусі. З 1994 г. — член ЛДПБ, якую ўзначальвае з 1995 г. Двойчы безвынікова ініцыяваў рэферэндум з пытаннем «Ці згодны Вы на ўтварэнне Канфедэрацыі Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй?» (ліпень і кастрычнік 1998).

У жніўні 1999 г. падпісаў платформу апазіцыйных сіл на перамовах з уладамі пры пасярэдніцтве АБСЕ. Удзельнічаў у «альтэрнатыўных» прэзідэнцкіх выбарах 1999 (вынікі не былі агучаны), прэзідэнцкіх выбарах 2001 (паводле афіцыйных даных набраў 2,48 % галасоў) і 2006 (набраў 3,5 %), аднак не быў абраны. Падчас выбарчай кампаніі 2001 г. БТ і «Народная газета» распаўсюдзілі інтэрв'ю дэпутата расійскай Дзяржаўнай Думы Уладзіміра Жырыноўскага, які абвінаваціў Гайдукевіча ў неправамерных дзеяннях. 27 жніўня Назіральны савет па інфармацыйных спрэчках пры ЦВК задаволіў скаргу Гайдукевіча супраць БТ і «Народнай газеты» і забавязала іх даць кандыдату бясплатны эфірны час і газетную плошчу для абвяржэння. Аднак 28 жніўня БТ ізноў паказала інтэрв'ю расійскага палітыка.

На парламенцкіх выбарах 2004 быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III-га склікання па Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 99. Член Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД. Са жніўня 2006 па верасень 2007 спецыяльны прадстаўнік міністра замежных спраў Беларусі па ўзаемадзеянню з еўраструктурамі і парламентамі.

30 сакавіка 2010 г. аб’явіў аб стварэнні перадвыбарчага блоку «Новая Беларусь — Адзінства», устаноўчы з’езд якога павінен прайсці пры канцы вясны-пачатку лета 2010 г.[1]

Сям’яПравіць

Жанаты, мае дваіх сыноў і дачку[2].

ТворчасцьПравіць

У 2013 г. быў выдадзены зборнік вершаў на рускай мове пад назвай «Маё жыццё — Беларусь».

ТворыПравіць

  • Актуальные внешнеполитические задачи Беларуси. — Мн., 1996.
  • Вооруженные силы Республики Беларусь после распада СССР. — Мн., 1996.
  • Общественно-политическое развитие Республики Беларусь в постсоветский период. — Мн., 1996.

Зноскі

СпасылкіПравіць