Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча
Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча (МВВІВ) — былая вайсковая вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі.
Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча (МВВІВ) | |
---|---|
Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча проціпаветранай абароны - 1955 Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны - 1968 Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча - 1992 Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь - 1995 | |
Арыгінальная назва |
Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча проціпаветранай абароны - 1955 Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны - 1968 Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча - 1992 Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь - 1995 |
Заснаваны | 1953 у Гомелі |
Год закрыцця | 1992 |
Студэнты | Падрыхтавала больш за 14 тыс. ваенных інжынераў у т.л. каля З тыс. спецыялістаў для краін Еўропы, Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі |
Аспірантура | з 1955 |
Дактарантура | з 1988 |
Краіна | |
Размяшчэнне | СССР, Беларусь, Мінск |
Юрыдычны адрас | Мінск-57, установа адукацыі «Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча». |
Гісторыя
правіцьЗаснавана ў 1953 у Гомелі на базе Гомельскага пяхотнага вучылішча як Гомельскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча проціпаветранай абароны (ГВІРТВ ПВА).
- У 1954 г. вучылішча перадыслакавалася ў Мінск.
- У 1955 годзе перайменавана ў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча проціпаветранай абароны (МВІРТВ ПВА).
- З 1955 ад'юнктура.
- У 1968 г. — перайменавана ў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны (МВІЗРВ ПВА).
- З 1988 года дактарантура.
- З 1992 г. — Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча (МВВІВ).
- У 1995 г. на базе двух вышэйшых ваенных вучылішч — інжынернага (МВВІВ) і каманднага (МВВКВ) створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.
Падрыхтавала больш за 14 тыс. ваенных інжынераў, у т.л. каля З тыс. спецыялістаў для краін Еўропы, Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
Выпускнікі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча
правіцьСярод выпускнікоў МВІЗРВ СПА
- Зыгмунд Антонавіч Валявач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
- Сяргей Васілевіч Гайдукевіч, кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі
- Валерый Мікалаевіч Карашкоў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (2006—2011)
- Уладзімір Мікалаевіч Мельнікаў, украінскі паэт, празаік, кампазітар
- Алег Вітальдавіч Праляскоўскі, міністр інфармацыі Беларусі (2009—2014)
- Мікалай Віктаравіч Статкевіч, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада)
- Станіслаў Вацлававіч Суднік, беларускі пісьменнік, журналіст
- Канстанцін Канстанцінавіч Шульган — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
Літаратура
правіць- Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- МВНЗРУ ПВО — МВВНУ: Нот. очерк, 1978—1993 гг. Мн., 1993.