Алег Вітольдавіч Праляскоўскі
Але́г Віто́льдавіч Праляско́ўскі (нар. 1 кастрычніка 1963, Загорск (зараз Сергіеў Пасад), РСФСР), беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Алег Праляскоўскі | ||
| ||
---|---|---|
4 снежня 2009 — 4 чэрвеня 2014 | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Уладзімір Русакевіч | |
Пераемнік | Лілія Ананіч | |
Партыя | ||
Адукацыя | ||
Дзейнасць | ваенны | |
Член у | ||
Нараджэнне | 1 кастрычніка 1963 (57 гадоў) |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча, у 1998 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі, Узброеных сілах РБ.
Працаваў загадчыкам аддзела ў Службе бяспекі Прэзідэнта Беларусі, генеральным дырэктарам БелТА, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2003—2007), памочнікам прэзідэнта — начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта (2007—2008), дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта (з 2008), міністр інфармацыі (з 2009).
Уваходзіць у кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].
Санкцыі ЕСПравіць
У рамках міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. ў Беларусі пасля здушэння апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Алег Праляскоўскі стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спіса беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[2]. У сваім рашэнні Еўрапейскі савет назваў Праляскоўскага «адной з асноўных крыніц і галасоў дзяржаўнай прапаганды і ідэалагічнай падтрымкі рэжыму. Яго павысілі да пасады міністра, і з таго часу ён працягваў актыўна прапагандаваць і падтрымліваць дзеянні рэжыму ў адносінах да дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці»[3].
Узнагароды і дасягненніПравіць
Прысвоены першы клас служачана дзяржаўнага апарату.
Сям’яПравіць
Жанаты. Мае двух дачок.
Зноскі
- ↑ Алесь Дашчынскі Вялікая кадравая пятніца. Палітыка. Радыё «Свабода». Праверана 10 верасня 2010.
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
- ↑ .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(англ.) бел., 2012