Лілія Станіславаўна Ананіч
Лíлія Станіслáваўна Анáніч, народжаная Яцэвіч[3] (нар. 2 студзеня 1960, в. Леванова, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр інфармацыі Беларусі (2014—2017).
Лілія Ананіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Алег Праляскоўскі | ||||||
Пераемнік | Алесь Карлюкевіч | ||||||
Нараджэнне |
2 студзеня 1960 (64 гады) |
||||||
Нацыянальнасць | беларуска [1] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 2 студзеня 1960 года ў вёсцы Леванова Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Бацька, Станіслаў Іосіфавіч Яцэвіч, працаваў дырэктарам школы. Маці, Вольга Гаўрылаўна Яцэвіч, працавала ў гэтай жа школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Акрамя Ліліі, у сям’і было яшчэ трое дзяцей[4].
Да сёмага класа вучылася ў сярэдняй школе ў в. Леванова[4]. Скончыла сярэднюю школу ў в. Дрычын[5]. У 1983 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка», у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне».
У 1983-1984 гадах працавала фотакарэспандэнтам мінскай раённай газеты «Шлях камунiзму».
У 1984-1992 гадах — рэдактар, старшы рэдактар Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі (г.Мінск). У 1992-1996 гадах — рэдактар, галоўны спецыяліст, намеснік начальніка ўпраўлення сродкаў масавай інфармацыі Міністэрства культуры і друку Беларусі.
У 1996-2001 гадах была намеснікам начальніка, начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта Беларусі па друку.
У 2001-2003 гадах — намеснік міністра інфармацыі Беларусі, з 2003 года — першы намеснік міністра інфармацыі.
У чэрвені 2014 года назначана міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[6].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склала свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[7], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджана на пасадзе міністра[8].
28 верасня 2017 года вызвалена ад пасады міністра інфармацыі Беларусі[9].
У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Барысаўскай сельскай акругі № 63. З’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі[10].
Крытыка
правіцьУ 2017 годзе палітолаг Вольф Рубінчык заўважыў, што ў 2003 годзе Л. Ананіч «прыбудавалася» ў якасці сааўтаркі да кнігі кандыдата філалагічных навук В. Вараб'ёва, прысвечанай СМІ ў Беларусі, не ўнёсшы дастатковага творчага ўкладу: «здаецца, тагачасная намміністра... лоўка скарыстала сваё службовае становішча»[11].
Погляды і выказванні
правіцьУ пачатку лістапада 2021 года Лілія Ананіч у эфіры ток-шоу «Будні» на «Альфа-Радыё» заявіла, што «публікацыі, у якіх пад выглядам навуковых разваг фарміруецца пэўная думка і пункт гледжання» патрэбна адносіць да экстрэмісцкіх матэрыялаў[12].
Сям’я
правіцьЗноскі
- ↑ http://www.sb.by/spravochnaya-informatsiya/article/ananich-liliya-stanislavovna.html
- ↑ Пять фактов о Лилии Ананич: писала стихи, подписывала предупреждения независимым изданиями — Наша Ніва. Праверана 6 красавіка 2018.
- ↑ Пяць фактаў пра Лілію Ананіч: пісала вершы, падпісвала папярэджанні незалежным выданнямі
- ↑ а б в г Гісторыя жыцця Ліліі Ананіч, якая тры гады была міністрам інфармацыі
- ↑ Імёны пухаўчан-журналістаў на старонках даведніку Архівавана 28 красавіка 2016.
- ↑ Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні . Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (30 чэрвеня 2014). Праверана 30 чэрвеня 2014.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 350 «О Л. С. Ананич» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
- ↑ Ананіч Лілія Станіславаўна. Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ↑ https://belisrael.info/?p=9806
- ↑ Ананич рассказала о механизме оценки информационной продукции на предмет экстремизма (руск.). сайт Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь (2 лістапада 2021). Праверана 5 лістапада 2021.
- ↑ О сотруднике компании «БНБК» — Ананич Андрей Петрович
Спасылкі
правіць- Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні . Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (30 чэрвеня 2014). Праверана 30 чэрвеня 2014.
- Ананіч назначана міністрам інфармацыі Беларусі . БЕЛТА (30 чэрвеня 2014). Праверана 30 чэрвеня 2014.(недаступная спасылка)