Факультэт журналістыкі БДУ
Факультэт журналістыкі БДУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Факультэт журналістыкі | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1944 |
Дэкан | Вольга Міхайлаўна Самусевіч |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, вул. Кальварыйская, 9 |
journ.bsu.by |
Гісторыя
правіць1 лістапада 1944 года ў Мінску на філалагічным факультэце БДУ было адкрыта першае ў СССР аддзяленне журналістыкі, якое ўзначаліў Давід Фактаровіч. У 1946 годзе яно было пераўтворана ў кафедру журналістыкі (на чале з М. С. Зерніцкім), якая функцыянавала на філалагічным факультэце БДУ. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск студэнтаў з дыпломамі журналістаў.
У 1967 годзе на базе кафедры быў створаны самастойны факультэт журналістыкі БДУ, які ўзначаліў Рыгор Булацкі.
З 1 верасня 2008 па ліпень 2018 журфак БДУ быў ператвораны ў Інстытут журналістыкі БДУ. Інстытут складаўся з двух факультэтаў: факультэта журналістыкі і факультэта падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
Дэкан факультэта журналістыкі БДУ — Вольга Міхайлаўна Самусевіч.
Акадэмічныя свабоды
правіцьУ 2006 годзе пасля выбараў з трэцяга курсу была адлічана Вольга Класкоўская. Фармальнай падставай была «акадэмічная запазычанасць», але сакурснікі Вольгі сцвярждалі, што адлічэнне было палітычна матываваным (Вольга ўдзельначала ў дзейнасці руху «Малады фронт»). Студэнты стварылі заяву дэкану Сяргею Дубовіку з патрабаваннем спыніць пераслед студэнтаў за іх погляды. Ініцыятар напісання заявы студэнтаў у падтрымку Вольгі, Алёна Андрэева, сама забрала дакументы з факультэта, пазней стала інфармацыйным каардынатарам Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі[1].
У 2008 года з трэцяга курсу з фармулёўкай «за акадэмічную непаспяховасць» быў адлічаны Франак Вячорка. Фармальным чыннікам адлічэння стала тое, што студэнт не змог своечасова здаць сесію: у гэты час Ф. Вячорка адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт па абвінавачванні ў дробным хуліганстве, якое ён здзейсніў 16 студзеня ў будынку суда Цэнтральнага раёна Мінска, дзе праходзіў працэс па справе актывісткі моладзевага дэмакратычнага руху Юліі Сіўцовай.
15 кастрычніка 2010 года з 5-га курса быў адлічаны Алег Ануфрыенка, паводле афіцыйнай версіі, за пропускі заняткаў. Перад прэзідэнцкімі выбарамі Ануфрыенка выканаў ролю ўнука ў роліку «Схавай пашпарт бабулі», які ў жартаўлівай заклікаў не даць старэйшаму пакаленню прагаласаваць за Аляксандра Лукашэнку[2]. Кіраўніцтва Інстытута адмаўляе сувязь паміж ролікам і адлічэннем, звяртаючы ўвагу на тое, што відэа з’явілася ў інтэрнэце пазней (8 лістапада) за загад аб адлічэнні[3]. Аднак пра сваё адлічэнне Ануфрыенка даведаўся толькі 15 снежня[4].
У 2011 годзе, пасля зімовай сесіі, з 5-га курса была адлічана «за акадэмічную непаспяховасць» Каця Клімко, якая адбыла 10 сутак арышту пасля ўдзелу ў масавай акцыі пратэсту ў Мінску супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбраў[5].
У 2014 годзе «за акадэмічную непаспяховасць» быў адлічаны Мікіта Семяненка, сябра Руху «За Свабоду»[6].
У пачатку 2017 года з другога курсу была адлічана Ганна Смілевіч, якая за месяц да таго была абраная старшынёй «Моладзі БНФ». Яна не здала тры экзамены ў сесіі, што фармальна азначае адлічэнне студэнта. Паводле словаў Смілевіч, некаторыя выкладчыкі прызналіся, што да іх прыходзілі людзі з КДБ і цікавіліся яе асобай[7].
У чэрвені 2021 года з факультэта адлічылі Глафіру Жук, дзяўчына не здала сесію, бо ў гэты час была ў зняволенні[8]. Як журналістка «Народнай Волі» ў маі 2021 года яна асвятляла справу студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ ў Доме правасуддзя ў Мінску, але за гэта яе 29 мая затрымалі, абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце і асудзілі на 30 сутак[9].
Спецыяльнасці
правіць- Журналістыка (друкаваныя СМІ)
- Журналістыка (аўдыёвізуальная)
- Журналістыка (вэб-журналістыка)
- Журналістыка (менеджмент СМІ)
- Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)
- Міжнародная журналістыка
- Літаратурная праца (рэдагаванне)
- Літаратурная праца (творчасць)
Кафедры
правіцьНа факультэце журналістыкі дзейнічае 10 кафедраў:
- Тэорыі і метадалогіі журналістыкі
- Перыядычнага друку
- Тэлебачання і радыёвяшчання
- Замежнай журналістыкі і літаратуры
- Медыялогіі і вэб-журналістыкі
- Гісторыі журналістыкі і менеджменту СМІ
- Тэхналогій камунікацыі
- Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
- Літаратурна-мастацкай крытыкі
- Англійскай мовы і маўленчай камунікацыі
Дэканы
правіць- Рыгор Васілевіч Булацкі (1967—1980)
- Павел Іванавіч Ткачоў (1980—1986)
- Алег Георгіевіч Слука (1986—1995)
- Пётр Леанідавіч Дарашчонак (1996)
- Васіль Пятровіч Вараб’ёў (1996—2005)
- Сяргей Валянцінавіч Дубовік (з 2005 па 2018)
- Вольга Міхайлаўна Самусевіч (з 2018)
Вядомыя выпускнікі
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ https://www.dw.com/ru/%D1%8F%D0%BA-%D1%83%D1%81%D0%BF%D1%80%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%8C-%D1%83-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81i-%D0%BF%D0%B0%D0%BBi%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%83%D1%8E-%D0%B0%D0%BA%D1%82%D1%8B%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C-%D1%81%D1%82%D1%83%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D1%82%D0%B0%D1%9E/a-1781998
- ↑ «Унука» з роліку «Схавай пашпарт бабулі» адлічылі з унівэрсытэту
- ↑ Акцёра з роліка «Схавай пашпарт бабулі» адлічылі за «хвасты», а не за палітыку
- ↑ «Унука» з роліку «Схавай пашпарт бабулі» адлічылі з унівэрсытэту
- ↑ Па праграме Каліноўскага паедуць толькі «некалькі дзесяткаў» + ТОП гучных адлічэньняў
- ↑ Чарговы студэнт адлічаны за грамадскую актыўнасць
- ↑ Студэнтку, якая ўзначаліла «Моладзь БНФ», адлічваюць з БДУ
- ↑ Журналістку Глафіру Жук адлічылі з факультэту журналістыкі БДУ . Белорусский партизан (29 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
- ↑ Задержали в салоне красоты, всю камеру отправили в карцер. Журналистка Глафира Жук рассказала о 30 сутках на Окрестина (руск.). Наша Ніва (28 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Факультэта журналістыкі БДУ Архівавана 20 сакавіка 2013.