Давід Яўсеевіч Фактаровіч
Давід Яўсеевіч Фактаровіч (23 верасня 1917, Саратаў — 28 лютага 1993, Масква) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1941), дацэнт (1943), член Саюза журналістаў СССР (1960).
Давід Яўсеевіч Фактаровіч | |
---|---|
руск.: Давид Евсеевич Факторович | |
Дата нараджэння | 23 верасня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лютага 1993 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Навуковая сфера | філалогія |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар |
Вывучаў узаемасувязі і ўзаемадзеянні нацыянальных літаратур і тэорыі мастацкага перакладу (у першую чаргу на прыкладзе ўзаемасувязей беларускай літаратуры з сусветнымі літаратурамі). Ім у 1961 годзе выдадзена манаграфія «Беларуская савецкая літаратура за рубяжом», апублікаваны шэраг артыкулаў па дадзенай тэматыцы. Быў удзельнікам дыскусіі «Узаемасувязі і ўзаемадзеянне нацыянальных літаратур», праведзенай Інстытутам сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага АН СССР, дзе выступіў з дакладам «Вывучэнне ўзаемасувязяў беларускай і замежных літаратур».
Вынікам мэтанакіраваных даследаванняў узаемасувязяў і ўзаемадзеяння нацыянальных літаратур, а таксама тэорыі і практыкі мастацкага перакладу (перш за ўсё на прыкладзе беларускай літаратуры) з’явілася напісанне доктарскай дысертацыі «Асновы тэорыі мастацкага перакладу», рукапіс якой атрымаў шырокі водгук сярод філолагаў і спецыялістаў па мастацкім перакладзе. У 1964 годзе дысертацыя была рэкамендавана вучоным саветам філалагічнага факультэта БДУ да выдання асобнай кнігай. На аснове гэтай работы Фактаровіч распрацаваў і ажыццявіў у навучальным працэсе на філалагічным факультэце БДУ праграму спецкурса «Асновы тэорыі мастацкага перакладу», якая на думку члена праўлення, кіраўніка секцыі перакладу Саюза Пісьменнікаў СССР П. Г. Антакольскага, стала «першай у Савецкім Саюзе ўдалай спробай сістэматычнага выкладання курса тэорыі мастацкага перакладу». Аднак па не залежных ад аўтара абставінах кніга ў свой час не была выдадзеная. Публікацыя дысертацыі Фактаровіча «Асновы тэорыі мастацкага перакладу» асобнай кнігай адбылася толькі ў 2009 годзе, і тым не менш, як адзначыў рэцэнзент М. Кенька, кніга «нягледзячы на доўгі шлях да чытача, не састарэла, не страціла навуковай каштоўнасці».
Зноскі
Літаратура
правіць- Давід Яўсеевіч Фактаровіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
Спасылкі
правіць- Фактаровіч Давід Яўсеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»