Расійская рэспубліка
Расійская рэспу́бліка (руск. дарэф. Россійская Республика) — назва Расіі з 1 верасня па 25 кастрычніка 1917 года. Абвешчана пастановай Часовага Урада ад 1 (14) верасня 1917 года[1]. 5 (18) студзеня 1918 года Усерасійскі Устаноўчы сход у законе пра зямлю зацвердзіў назву «Расійская рэспубліка», а затым абвясціў Расію дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікай (аднак гэта не мела практычнага значэння, бо яшчэ да гэтага Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт абвясціў федэратыўны лад Расійскай Савецкай рэспублікі. Словазлучэнне «Расійская Рэспубліка» сустракаецца ў Канстытуцыі 1918 года два разы (арт. 10 і арт. 20), адзін раз «Расійская Савецкая Рэспубліка» (арт. 2), а ў астатніх выпадках Расія ў гэтым дакуменце называецца «Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка».
Гісторыя Расіі | |
---|---|
| |
Усходнія славяне, русы | |
Старажытная Кіеўская дзяржава (IX—XII ст.) | |
Удзельная Русь (XII—XVI ст.) | |
Наўгародская дзяржава (1136—1478) | |
Уладзіміра-Суздальскае княства (1157—1389) | |
Маскоўскае княства (1263—1478) | |
Маскоўская дзяржава (1478—1721) | |
Расійская імперыя (1721—1917) | |
Расійская рэспубліка (1917) | |
Савецкая Расія (1917—1922) | |
СССР (1922—1991) | |
Расійская Федэрацыя (з 1991) | |
Назвы | Кіраўнікі | Храналогія | Экспансія Партал «Расія» |
Дзяржаўны лад
правіцьДзяржаўная структура Расійскай рэспублікі складалася з часовых органаў дзяржаўнай улады.
- Часовы ўрад з'яўлялася найвышэйшым органам выканаўчай і заканадаўчай улады. Узначальваўся міністрам-старшынём і было заклікана кіраваць краінай да склікання Устаноўчага сходу. Міністры-старшыні — князь Георгій Львоў (з 14 сакавіка па 6 жніўня 1917 года н. ст.) і Аляксандр Керанскі (з 6 жніўня 1917). Часовы Урад страціў уладу ў выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года;
- Часовы савет Расійскай Рэспублікі — часовы парламент (Прадпарламент), спачатку закліканы быць заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага сходу, але пазней стаў толькі дарадчым органам пры Часовым Урадзе. Старшыня — М. Д. Аўксенцьеў. Быў распушчаны Саветам Народных Камісараў.
Апроч таго, Часовым Урадам быў утвораны шэраг камісій, у якіх распрацоўваліся праекты будучага дзяржаўнага ладу Расіі, у тым ліку новых асноўных законаў (канстытуцыі). Дзеялі і практычна ўсе ўстановы Расійскай імперыі, у прыватнасці Урадаўнічы Сенат, распушчаны пазней бальшавікамі паводле Дэкрэту пра суд № 1.
Беларускія нацыянальныя арганізацыі
правіцьУ перыяд 1905—1917 гадоў з пачаткам росту нацыянальных рухаў у Расіі шматлікія палітычныя арганізацыі беларускага кірунку, разам з рухамі іншых не-расійскіх народаў Расіі, выказвалі ідэі пра будучую дэмакратызацыю ў Расіі, у выніку якой у Расіі будзе ўтвораная федэрацыя, а беларускія землі ў ёй атрымаюць статус аўтаноміі. Падобны шлях развіцця Расіі і Беларусі бачыла, напрыклад, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, якая, аднак, ужо ў 1918 годзе падтрымала абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.
Ужо пасля канца існавання Расійскай рэспублікі і прыходу ёй на змену савецкай улады шэраг беларускіх нацыянальных арганізацый першапачаткова прытрымліваліся думкі пра аднаўленне не-савецкае федэратыўнай Расіі, у якой Беларусь мела б аўтаномію на рэспубліканскай аснове[2][3]. Падобныя планы таксама падзялялі расійскія эсэры і яўрэйскія сіяністы[2].
У снежні 1917 года Усебеларускі з'езд сфармуляваў ідэю стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі як аўтаноміі ў складзе Расіі[3]
Зноскі
- ↑ Постановление Временного правительства России «о провозглашении России республикой» от 1 (14) сентября 1917 года
- ↑ а б Брэсцкі мір. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. — library.by, 2010.
- ↑ а б Уладзімір Снапкоўскі. Беларуская дзяржаўнасць і дыпламатыя ў ХХ ст.. — Белорусский журнал международного права и международных отношений 2001. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А.Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.