Саратаў
Сара́таў[2] (руск.: Саратов) — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Саратаўскай вобласці. Насельніцтва — 841,4 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1590 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Буйнейшы горад на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Размешчаны на правым беразе ракі Волга, прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Валгаграда і Самары.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1590 годзе як вартаўнічая крэпасць. У другой палове XVIII стагоддзя — буйны перавалачны пункт і цэнтр гандлю рыбай і соллю, а з XIX стагоддзя — збожжам. Губернскі горад з 1780 года. У пачатку XX стагоддзя — буйнейшы і найбольш добраўпарадкаваны горад Паволжа. У 1909 годзе ў горадзе заснаваны ўніверсітэт.
У 1926—1927 гадах у Саратаве дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.
Пры індустрыялізацыі 1930-х гадоў у горадзе былі пабудаваныя буйныя машынабудаўнічыя заводы, а пасля вайны — прыборабудаўнічыя і радыёэлектронныя прадпрыемствы абароннага профіля. Горад стаў важным прамысловым і навуковым цэнтрам Паволжа. Сярод асноўных прамысловых прадпрыемстваў горада: Саратаўскі авіяцыйны завод, падшыпнікавы завод, ААТ «Саратаўбудшкло».
Геаграфія
правіцьСаратаў размешчаны ў 858 км на паўднёвы ўсход ад Масквы, на правым высокім беразе Волгі (Валгаградскае вадасховішча). Горад працягнуўся ўздоўж Волгі на 34 км, ад ракі Гуселка на поўначы да чыгуначнай станцыі Нафтавая на поўдні. Цэнтральная і паўднёвая часткі горада размешчаныя ў катлавіне (50—80 м н.у.м.), акружанай з трох бакоў невысокімі гарамі Прыволжскага ўзвышша: Сакаловая (165м), Лысая (286м), Лопаціна (274м), Шастакавая (251м), Увек (135м).
Узгоркі ў заходняй частцы горада пакрытыя лесам (Кумысная паляна). Тэрыторыя горада моцна падзеленая ярамі і балкамі, якія цягнуцца да Волгі. Галоўныя з іх на поўнач ад Сакаловай горы: Маханы, Сеча, Аляксееўскі, Дудакоўскі, Сляпыш.
Адукацыя і культура
правіцьГарады-пабрацімы
правіцьВядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Віктар Эльпідыфоравіч Барысаў-Мусатаў (1870—1905) — рускі жывапісец.
- Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў (1916—1992) — архітэктар.
- Юрый Рыгоравіч Бойка (1925—2004) — урач-патолагаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1965).
- Барыс Якаўлевіч Брэгвадзэ — расійскі артыст балета.
- Павел Варфаламеевіч Кузняцоў — расійскі мастак.
- Ігар Міхайлавіч Макараў (1927—2013) — расійскі вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання, акадэмік Расійскай акадэміі навук[4].
- Алег Севяр’янавіч Мішараў (1922—1997) — вучоны ў галіне дзіцячай хірургіі[5].
- Алег Паўлавіч Табакоў — расійскі акцёр і рэжысёр.
- Барыс Аляксандравіч Соцкі (1930—1995) — беларускі фізік-тэарэтык.
- Святлана Уладзіславаўна Чэкан (нар. 1966) — беларускі палітык.
- Вера Леанідаўна Яснапольская (1916—1996) — расійскі савецкі архітэктар, мастак, графік.
- Надзея Васільеўна Бондарава (1925—1987) — спецыяліст у галіне інфекцыйных хвароб. Доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1969).
Транспарт
правіцьЗноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20200822004543/https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ https://www.dallasecodev.org/465/Sister-Friendship-Cities
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 529.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 492.
Літаратура
правіць- Саратаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 177. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саратаў