Святлана Уладзіславаўна Чэкан
Святлана Уладзіславаўна Чэкан (15 мая 1966, Саратаў, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Святлана Уладзіславаўна Чэкан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 мая 1966 (57 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык |
Біяграфія Правіць
Нарадзілася 15 мая 1966 года ў г. Саратаве (РСФСР).
Скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, інжынер-тэхнолаг; Гомельскі кааператыўны інстытут, эканаміст-менеджар.
Працавала статыстыкам раённага камітэта ЛКСМБ г. Хойнікі Гомельскай вобласці; адказным сакратаром праўлення раённай арганізацыі Добраахвотнага таварыства аматараў кнігі; старшынёй прафсаюзнага камітэта, намеснікам старшыні праўлення, начальнікам аддзела кадраў райпо г. Хойнікі; першым намеснікам старшыні праўлення райпо г.п. Брагіна; начальнікам упраўлення кадраў, ідэалагічнай і арганізацыйна-кааператыўнай работы аблспажыўсаюза г. Гомеля; старшынёй праўлення Брагінскага райпо.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Асабістае жыццё Правіць
Замужам, мае сына.
Зноскі
Спасылкі Правіць
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)