Адкрыць галоўнае меню

Ленінскі Камуністычны саюз моладзі Беларусі

(Пасля перасылкі з ЛКСМБ)

Ле́нінскі Камуністы́чны саю́з мо́ладзі Белару́сі, або скарочана ЛКСМБ ці Камсамо́л — маладзёжная арганізацыя, камуністычная па мэтах, палітычная па характары, самадзейная па метадах, адзіная цэнтралізаваная арганізацыя, якая аб'ядноўвала моладзь БССР. Камсамол быў актыўным памочнікам і рэзервам Камуністычнай партыі Беларусі[1].

Ленінскі Камуністычны саюз моладзі Беларусі
Лідар Першы сакратар ЦК ЛКСМБ
Дата заснавання 24 верасня 1920[1]
Дата роспуску 6 снежня 1991
Ідэалогія марксізм-ленінізм
Колькасць членаў

1 516 715 чалавек (на 1 студзеня 1986)[1]

Ордэн ЛенінаОрдэн Чырвонага Сцяга
Камуністычная партыя Беларусі
Беларускія секцыі РКП(б) —
КП(б)ЛіБ — КПБКПЗБ

Гісторыя партыі
Кастрычніцкая рэвалюцыя
Ваенны камунізм
Новая эканамічная палітыка
Ленінскі заклік
Сталінізм
Хрушчоўская адліга
Перыяд застою
Перабудова

Арганізацыя КПБ
Сакратарыят
Бюро ЦК КПБ
Цэнтральны Камітэт
Рэвізійная камісія
Абкам
Гаркам
Райкам
Парткам

Кіраўнікі партыі

Статут
З’езды партыі
Пленумы партыі
Звязда
ЛКСМБ

Вышэйшы орган ЛКСМБ — з'езд ЛКСМБ, паміж з'ездамі — Цэнтральны Камітэт ЛКСМБ.

ГісторыяПравіць

З 25 па 27 снежня 1918 г. ў Смаленску адбыўся з'езд камсамола Заходняй камуны, які абраў абласны камітэт. На пачатак 1919 г. былі створаны камсамольскія арганізацыі ў Горках, Гарадке, Клімавічах, Оршы, Полацке і інш[2].

24 верасня 1920 г. I Усебеларускі з'езд камсамола арганізацыйна аформіў стварэнне Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі (КСМБ). Рэзалюцыя з'езду падкрэслівала, што КСМБ з'яўляецца непарыўнай часткай Расійскага Камуністычнага Саюза Моладзі (РКСМ).

У чэрвені 1924 г. рашэннем VI з'езда РКСМ арганізацыі было прысвоена імя У. І. Леніна — ЛКСМБ — Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі.

У снежні 1991 г. на XXX з’ездзе ЛКСМБ спыніла існаванне і была перайменаванна ў «Саюз моладзі Беларусі».

У розныя гады друкаванымі органамі камсамолы былі газеты «Чырвоная змена», «Знамя юности», часопіс «Маладосць».

Кіраўнікі камсамола БеларусіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997.
  2. Ленинский Коммунистический союз молодёжи Белоруссии // Белорусская ССР:Краткая Энциклопедия — Мн. 1979

ЛітаратураПравіць

  • Ленинский Коммунистический союз молодёжи Белоруссии // Белорусская ССР:Краткая Энциклопедия — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1979. — Т. 1. — С. 347. — 768 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.