Саюз моладзі Беларусі

Саюз моладзі Беларусі, Беларускі саюз моладзі — беларуская добраахвотная маладзёжная арганізацыя. Створаны ў снежні 1991 г. на XXX з’ездзе ЛКСМБ у выніку перайменавання яго ў «Саюз моладзі Беларусі».

Саюз моладзі Беларусі
Дата заснавання 1991
Дата роспуску 2002
Колькасць членаў 21 950 (1999)

Задачы

правіць

Асноўнай задачай Беларускага саюза моладзі было вырашэнне сацыяльных праблем, абарона жыццёвых інтарэсаў маладых людзей.

Дзейнасць

правіць

У лютым 1995 г. на XXXII з’ездзе Саюза моладзі Беларусі перайменаваны ў «Беларускі саюз моладзі», а ў маі 1999 г. на XXXIV з’ездзе — у грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз моладзі». Аб’ядноўвала юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 14—30 гадоў. На 1 студзеня 1999 г. дзейнічалі ЦК, 6 абкамаў, 53 райкамы, 21 гаркам, якія аб’ядноўвалі 21 950 членаў СМБ.

У 2002 г. на базе Беларускага саюза моладзі і Беларускага патрыятычнага саюза моладзі быў створаны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ).

Літаратура

правіць
  • Саюз моладзі Беларусі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 250. — ISBN 985-11-0214-8.