Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў
Алякса́ндр Нічы́паравіч Аксё́наў (9 кастрычніка 1924, в. Кунтараўка, Веткаўскі раён — 8 верасня 2009, Мінск) — беларускі і савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Рыжкоў | ||||||
Папярэднік | Сяргей Лапін | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Нянашаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Барыс Арыстаў | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Бровікаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ціхан Кісялёў | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Бровікаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фёдар Сурганаў | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Бровікаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Пілатовіч | ||||||
Пераемнік | Сяргей Шабашоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Сікорскі | ||||||
Пераемнік | Барыс Шумілін | ||||||
Нараджэнне |
9 кастрычніка 1924 |
||||||
Смерць |
8 верасня 2009 (84 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | ВКП(б) с 1945 | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | настаўнік | ||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Званне | генерал-маёр | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1941 годзе скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча[4].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[4]. Камандзір узводу 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі, быў паранены на Сталінградскім фронце. На Беларусь вярнуўся ў 1944.
Адразу пасля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гродзенскай абласцях[4], працаваў у Арэнбургу. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). З 1953 першы сакратар ЦК ЛКСМБ[4].
У 1959 прызначаны на пасаду намесніка старшыні КДБ БССР[4]. З 1960 міністр унутраных спраў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкама. Другі сакратар ЦК КПБ з 1971. У 1978—1983 старшыня Савету Міністраў БССР[4].
З 1983 па 1985 пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Да 1989 займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці не прымаў.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1967 і 1971—1983, Вярхоўнага Савета СССР у 1966—1984 і 1986—1990, член Прэзыдыўму ВС БССР у 1975—1983.
Пахаваны 10 верасня 2009 года на Усходніх могілках у Мінску.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны чатырмаордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама медалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і Савету Міністраў Беларусі.
Зноскі
- ↑ а б в Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 9. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын — Мн.: 1996. — Т. 1. — С. 205. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
- ↑ а б Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 1 — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 84. — ISBN 978-5-85700-074-8
- ↑ а б в г д е т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
правіць- Памёр былы прэм’ер‑міністр БССР Архівавана 15 верасня 2009.;
- АКСЕНОВ Александр Никифорович Архівавана 6 лістапада 2009.;
- Аксенов Александр (Аксёнаў Аляксандр, Aksionaŭ Alaksandr)