Станіслаў Антонавіч Пілатовіч
Станісла́ў Анто́навіч Пілато́віч (25 верасня 1922, в. Барок, цяпер Чароты Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — 15 чэрвеня 1986, г. Мінск) — савецкі, беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Станіслаў Антонавіч Пілатовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Аксёнаў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Касыгін Мікалай Ціханаў |
||||||
Папярэднік | Аверкі Барысавіч Арыстаў | ||||||
Пераемнік | Барыс Іванавіч Арыстаў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Лабанок | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Аксёнаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыгор Панамароў | ||||||
Пераемнік | Іван Мікуловіч | ||||||
Нараджэнне |
25 верасня 1922 в. Барок, цяпер Чароты Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці |
||||||
Смерць |
19 красавіка 1988 (65 гадоў) Мінск |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1940 годзе скончыў Бабруйскую фельчарскую школу. У 1952 годзе скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. У 1956 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага (завочна).
У 1941 годзе абраны сакратаром раённага камітэта ЛКСМ БССР Гайнаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху ў Беларускай ССР. У 1942—1944 гадах — баец партызанскага атрада «Полымя» Мінскай вобласці, сакратар Пухавіцкага, затым Чэрвеньскага падпольных РК ЛКСМ Беларусі.
Член КПСС з 1944 года. У 1944—1948 гадах — сакратар Чэрвеньскага райкама ЛКСМ БССР (Мінская вобласць). У 1946—1948 гадах — сакратар Мінскага абкама, у 1948—1953 гадах 1-ы сакратар Баранавіцкага абкама ЛКСМ Беларусі. З 1953 года сакратар Навагрудскага райкама КПБ, у 1958—1960 гадах 2-ы сакратар Гродзенскага абкама КП Беларусі, у 1960—1962 гадах — загадчык аддзела ЦК КП Беларусі. З красавіка 1962 года па снежань 1965 года быў 1-м сакратаром Віцебскага абкама КП Беларусі (у тым ліку са студзеня 1963 года па 7 снежня 1964 года — сельскім). У 1965—1971 гады сакратар ЦК КП Беларусі.
З 10 сакавіка 1971 года па 17 мая 1978 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у ПНР. Даверчыя граматы ўручыў 20 сакавіка 1971 года[1].
З мая 1978 года па 1983 год — намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР. З 1983 года на пенсіі.
Дэлегат XXIII і XXIV з'ездаў КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7—8 скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959—1967 гг., 1978—1985 гг.).
Член ЦК КПБ (1960—1971 гг., 1981—1986 гг), бюро ЦК КПБ (1965—1971), ЦК КПСС (1971—1981 гг).
Памёр 15 чэрвеня 1986 года.
Узнагароды
правіць- 2 ордэна Леніна,
- 2 ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Дружбы народаў
- Ордэн «Знак Пашаны»
- медалі.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Пілатовіч Станіслаў Антонавіч — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- Біяграфія на сайце Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны Архівавана 26 снежня 2013.
- Біяграфія на сайце az-libr.ru
- Зводны электронны каталог сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі