Баранавіцкі настаўніцкі інстытут

Баранавіцкі настаўніцкі інстытут — дзяржаўная навучальная ўстанова падрыхтоўкі педагагічных кадраў у Баранавічах. Рыхтаваў настаўнікаў рускай і беларускай мовы, фізікі, матэматыкі і геаграфіі для сямігадовых школ.

Баранавіцкі настаўніцкі інстытут
Заснаваны 1 студзеня 1940

Згодна дадзеным, прысвечаным гісторыі горада, пачатак дзейнасці гэтай установы адукацыі звязаны з «пастановай ЦК КП(б)Б „Аб мерапрыемствах па арганізацыі народнай адукацыі ў Заходніх абласцях БССР“, у адным з пунктаў якой было сказана: „стварыць 1 студзеня 1940 г. педагагічныя інстытуты ў г.г. Пінску, Беластоку, Баранавічах, Гродне…“ Прыём заяваў у Баранавіцкі настаўніцкі інстытут (на 120 месцаў) пачаўся з 15 студзеня 1940 г. Уступныя экзамены праходзілі з 25 студзеня па 15 лютага, а заняткі пачаліся ўжо ў сакавіку. У інстытуце, які знаходзіўся па вул. Пралетарскай, 121 (цяпер вул. Горкага) вялася падрыхтоўка выкладчыкаў рускай і беларускай мовы, фізікі, матэматыкі і геаграфіі[1]». Паводле дадзеных Баранавіцкага краязнаўчага музея, пасля перапынку ў працы падчас Вялікай Айчыннай вайны Інстытут аднавіў сваю дзейнасць ў 1944 г. і правёў дадатковы набор 100 настаўнікаў шасцімесячныя курсы[2].

Зачынены падчас узбуйнення педагагічных вышэйшых навучальных устаноў.

Вядомыя выпускнікіПравіць

  • Таісія Уладзіміраўна Шчарбакова (вып. 1953 г.), настаўніца беларускай мовы, узнагарожданая граматай Мінадукацыі БССР (1980 г.)[3].
  • Раіса Тафільеўна Дзялідка (вып. 1952 г.), настаўніца матэматыкі, узнагароджана ганаровай граматай Мінадукацыі БССР (1980 г.)[4].

РэктарыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць