Міхаіл Фёдаравіч Аляксейчык
Міхаіл Фёдаравіч Аляксейчык (2 жніўня 1902, Мінюны, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — ?) — гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1953), дацэнт (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Міхаіл Фёдаравіч Аляксейчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 жніўня 1902 (122 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗ 1921 па 1925 год з’яўляўся студэнтам гістарычнага аддзялення педагагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. У 1922—1925 гадах працаваў настаўнікам у сярэдняй школе Менска. У 1925—1927 гадах працаваў інспектарам клімавіцкага акруговага аддзела народнай адукацыі Магілёўскай вобласці. У 1927—1928 гадах працаваў загадчыкам мсціслаўскага раённага аддзела народнай адукацыі. З 1928 па 1933 год працаваў загадчыкам Аршанскага гарадскога аддзела народнай адукацыі, а потым дырэктарам рускай чыгуначнай школы, Аршанскага рабочага факультэта. На працягу 1933 года з’яўляўся слухачом Мінскіх курсаў падрыхтоўкі выкладчыкаў ВНУ. З 1933 па 1936 год працаваў выкладчыкам асноў марксізму-ленінізму ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, з 1935 года — намеснік дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута. У 1936—1939 гадах дырэктар сярэдняй школы Коханава ў Віцебскай вобласці. У 1939—1940 гадах працаваў загадчыкам Віцебскага гарадскога аддзела народнай адукацыі і выкладчыкам Віцебскага педагагічнага інстытута. Пасля эвакуацыі напачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Саратаўскай вобласці.
У перыяд з 1942 па 1946 год знаходзіўся на палітпрацы ў шэрагах Савецкай Арміі. У частках 5-га Данскога казачага корпуса браў удзел у вызваленні Румыніі і Венгрыі.
З 1946 па 1947 год працаваў намеснікам дырэктара па вучэбнай частцы Мінскага педінстытута. 21 красавіка 1947 года быў прызначаны дырэктарам Гомельскага педінстытута імя В. П. Чкалава і займаў гэту пасаду да 1954 года. З 1954 па 1955 год займаў пасаду дырэктара Баранавіцкага настаўніцкага інстытута. З 1955 па 1956 год працаваў загадчыкам кафедры асноў марксізму-ленінізму Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
Узнагароды
правіцьЛітаратура
правіць- М.И. СТАРОВОЙТОВ, А.И. ЗЕЛЕНКОВА, М.П. САВИНСКАЯ. ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИМЕНИ ФРАНЦИСКА СКОРИНЫ: ИСТОРИЧЕСКИЙ ОЧЕРК. — Гомель: УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2005. — 359 с.