Коханава
Коханава[3] — гарадскі пасёлак у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Коханаўскага сельсавета. За 24 км ад Талачына, 106 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Орша, аўтадарогамі звязаны з Оршай і Талачыном. Насельніцтва 4 192 чал. (2017)[4].
Гарадскі пасёлак
Коханава
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУзнікла да сярэдзіны XV ст. на тэрыторыі Друцкага княства, уваходзіла ў склад удзела князя Васіля Краснага з роду друцкіх князёў. Потым ва ўладанні яго сына князя Івана Краснага-Друцкага. Пасля згасання роду Красных-Друцкіх, перайшло іх родзічу князю Васілю Юр’евічу Друцкаму-Талачынскаму. Упершыню згадваецца ў 1551 годзе як сяло Коханава ў спрэчцы спадкаемцаў князя Васіля Талачынскага. З 1565—1566 гадах Коханава ўваходзіла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства ВКЛ. Належала Гарнастаям (з 1551), Сапегам (з 1554). У 1624 годзе мястэчка маёнтка Стараселле, 235 валок зямлі. З 1772 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Копыскага, потым Аршанскага паветаў, з 1802 года Магілёўскай губерні, цэнтр воласці з 1861 года.
У 1785 годзе ў Коханаве налічвалася 57 двароў, 324 жыхары. У 1870-я побач з мястэчкам (4 км) пабудавана чыгуначная станцыя Коханава на Смаленска—Брэсцкім участку Маскоўска—Брэсцкай чыгункі. У 1886 г. у мястэчку знаходзіліся царква, яўрэйская школа, народнае вучылішча (з 1868), бальніца (з 1870), паштовая станцыя, млын, 4 лаўкі.
У пачатку 20 ст. было каля 1200 жыхароў. 3 26.4.1919 г. Коханава — вёска, цэнтр аднайменнай воласці Гомельскай, з 18.11.1920 г. Віцебскай губерняў, з 15.2.1923 г. — цэнтр Вяліка-Коханаўскай воласці, з 3.3.1924 г. — у БССР, з 17.7.1924 г. — цэнтр Коханаўскага раёна Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 15.7.1935 да 27.9.1938 г. — мястэчка, з 8.7.1931 г. — у складзе Талачынскага раёна, з 20.2.1938 г. у Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да 28.6.1944 г. акупавана немцамі. 3 9.9.1946 г. — цэнтр адноўленага Коханаўскага раёна, з 19.2.1947 г. — гарадскі пасёлак, з 17.12.1956 г. — у Талачынскім раёне.
Насельніцтва
правіцьЭканоміка
правіцьПрацуе ільнозавод, лясніцтва, ВА «Будіндустрыя», 7 магазінаў, кафэ. Чыгуначная станцыя, аддзяленне сувязі.
Культура
правіцьУ пасёлку працуе бібліятэка, сярэдняя школа, сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча.
Славутасці
правіць- Свята-Мікалаеўская царква
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
Вядомыя асобы
правіць- Фёдар Несцеравіч Шульгоўскі — ваенны дзеяч.
- Валерый Уладзіміравіч Путаў — ваенны дзеяч.
- Васіль Галубовіч — беларускі тэатральны мастак.
- Леан Патоцкі (1799—1864) — мемуарыст.
- Валерый Пятровіч Славук — беларускі мастак.
- Віктар Германавіч Казанцаў (1946—2021) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
- Пётр Аляксандравіч Красоўскі — вучоны.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
правіць- Коханава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Коханава // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 399. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Кавунов П. Взгляд в завтра / П. Кавунов // Белорусская нива. — 1991. — 14 авг.
- Коханово // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Князева В. М. Коханава // Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. — Мн., 2005. — С. 74—75. — 303 с. — ISBN 985-01-0549-6.
- У гарадскім пасёлку Коханава // Сцяг Ільіча (Талачын). — 1992. — 25 студз.
- Чернушенко В. Кохановский перевал / В. Чернушенко // Сельская газета. — 1990. — 29 авг.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Коханава