Коханаўскі раён
Ко́ханаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1931 і 1946 — 1956 гадах. Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі. Цэнтр — мястэчка (з 1947 года — гарадскі пасёлак) Коханава.
Коханаўскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Коханава |
Дата ўтварэння |
17 ліпеня 1924 8 ліпеня 1931 |
Дата скасавання |
9 верасня 1946 17 снежня 1956 |
Насельніцтва (1926) | 40 401 |
Плошча | 902 км² |
ГісторыяПравіць
20 жніўня 1924 года раён быў падзелены на 12 сельсаветаў: Аболецкі, Алёнавіцкі, Гальцаўскі (Вялікагальцаўскі), Коханаўскі, Малотынскі (Малатнянскі), Палюдаўскі (Новапалюдаўскі), Перавалачнянскі, Роска-Сялецкі (Сялецкі), Сіманаўскі (Замасцянскі), Смалянскі, Тумініцкі (Лісуноўскі), Шыбецкі.
У 1930 годзе, калі была скасаваная акруговая сістэма, Коханаўскі раён перайшоў у прамое падпарадкаванне БССР. У 1931 годзе раён быў скасаваны.
Адноўлены ў 1946 годзе ў складзе Віцебскай вобласці.
Па дадзеных на 1 студзеня 1947 года раён меў плошчу 0,8 тысяч км². У яго склад уваходзілі гарадскі пасёлак Коханава і 11 сельсаветаў: Аболецкі, Алёнавіцкі, Гальцэўскі (Вялікагальцэўскі), Коханаўскі, Палюдаўскі (Новапалюдаўскі), Перавалачнянскі, Роска-Сялецкі (Сялецкі), Сіманаўскі (Замасцянскі), Смалянскі, Тумініцкі (Лісуноўскі), Шыбецкі.
17 снежня 1956 года раён скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад Аршанскага і Талачынскага раёна.
ЛітаратураПравіць
- Коханаўскі раён //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 245.