Задроўеўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Сальніцкі сельсавет)

Задро́ўеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Задроўе.

Задроўеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Задроўе
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 676
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Гісторыя

правіць

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Сальніцкі сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Гальцаўскага і Роска-Сялецкага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Сальнікі. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Талачынскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя Тумініцкага сельсавета[1]. З 12 лютага 1965 года сельсавет у складзе 15 населеных пунктаў (Барэйшава, Дзятлава, Дубавое, Жалезнякі, Задроўе, Забалацце, Зайцава, Засеклі, Лісуны, Мезенава, Пагост, Пагосцік, Панізоўе, раз’езд Пагост і Роскі Сялец) у Аршанскім раёне, а астатнія 9 населеных пунктаў сельсавета (Белаброддзе, Замошша, Кісялі, Круханавічы, Нагаўкі, Рамашкава, Сальнікі, Старынкі і Уладыкі) увайшлі ў склад Коханаўскага пассавета[2]. 11 верасня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Задроўе, сельсавет перайменаваны ў Задроўеўскі[3]. У 1972 годзе ў склад Першамайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Дзятлава, Лісуны і Мезенава), у склад сельсавета з Малотынскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дроздава, Казлова, Рагазіна і Хлусава)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Задроўеўскага сельсавета 15 населеных пунктаў[5].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 854 чалавекі[6], з іх 95,1 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 676 чалавек[8].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 35 (1115).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць