Роска-Сялецкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Коханаўскім раёне Віцебскай вобласці БССР

Роска-Сяле́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Коханаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Роскі Сялец.

Роска-Сялецкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Коханаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Роскі Сялец
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Роска-Сялецкі (Сялецкі) сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сялец (Роскі Сялец). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Сальніцкага сельсавета[1].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.