Смальянскі сельсавет
Смалья́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Смальяны.
Смальянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Аршанскі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Смальяны |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 886 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
ГісторыяПравіць
20 жніўня 1924 года створаны ў складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). 8 ліпеня 1931 года раён быў скасаваны, сельсавет далучаны да Аршанскага раёна. 9 верасня 1946 года сельсавет перададзены ў склад адноўленага Коханаўскага раёна Віцебскай вобласці. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. 25 снежня 1962 года сельсавет далучаны да Талачынскага раёна Віцебскай вобласці[1], а затым вернуты ў склад Аршанскага раёна.
24 верасня 2011 года вёска Агранамічная была ўключаная ў склад Смальянаў[2].
НасельніцтваПравіць
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1886 чалавек[3], з іх 93,7 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ «Об упразднении некоторых районов Белорусской ССР» Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 декабря 1956 г.(руск.)
- ↑ «Об упразднении деревни Агрономическая и изменении границ агрогородка Смольяны Смольянского сельсовета». Решение Оршанского районного Совета депутатов от 24.09.2011 г. № 29(руск.)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.