Смальяны

аграгарадок у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Смалья́ны[2] (трансліт.: Smaĺjany, руск.: Смольяны) — аграгарадок у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Дзярноўцы. Адміністрацыйны цэнтр Смальянскага сельсавета.

Аграгарадок
Смальяны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
1626
Вышыня цэнтра
205 м[1]
Насельніцтва
593 чалавекі (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216
Паштовы індэкс
211014
Аўтамабільны код
2
СААТА
2236866086
Смальяны на карце Беларусі ±
Смальяны (Беларусь)
Смальяны
Смальяны (Віцебская вобласць)
Смальяны

Знаходзяцца за 20 км на паўночны захад ад Оршы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смальяны, за 200 м на поўдзень ад аўтамабільнай дарогі Р15 (Орша — Лепель). Насельніцтва на 2009 год — 593 чалавекі[3].

Назва правіць

На думку краязнаўца А. Шынкевіча, тапонім «Смальяны» ўтварыўся ад слова «смала», якую тут некалі гналі ў мясцовых смалакурнях. Паводле Андрэя Мяцельскага, назва паселішча мае сувязь з яго размяшчэннем на мяжы Полацкага і Смаленскага княстваў[4].

Гісторыя правіць

Упершыню згаданы як маёнтак Смальяны ў Аршанскім намесніцтве, уладанне князя Сямёна Іванавіча Бельскага, у прывілеі яму ад 25 жніўня 1484 года, з гэтага ж прывілея вынікае, што раней маёнтак быў дажывотным уладаннем яго маці княгіні Васілісы Бельскай з Гальшанскіх.

Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў мястэчка ў складзе Аршанскага павета Віцебскага ваяводства.

У розныя часы Смальяны знаходзіліся ў валоданні князеў Курбскіх  (руск.), Астрожскіх, Сангушкаў і іншых. Да 1626 года князь Сямён Сангушка-Ковельскі збудаваў тут мураваны замак Белы Ковель, які пацярпеў ад ваенных дзеянняў у часе войнаў 1654—1667 і 1700—1721 гадоў. Аднак заняпад замка пачаўся ў канцы XVIII стагоддзя, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя пасля паўстання 1830—1831 гадоў новы гаспадар паселішча калежскі асэсар Васіль Сямёнаў прадаў збудаванні на цэглу[5].

Статус мястэчка Смальяны мелі з 1678 года. У 1680 годзе тут збудавалі мураваны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ордэна дамініканцаў, а ў 1742 годзе — драўляную ратушу і важніцу.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Смальяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласці Аршанскага павета. У 1792 годзе тут збудавалі драўляную Спаса-Праабражэнскую, а ў 1864 годзе — мураваную Аляксееўскую цэрквы.

У вайну 1812 года 13—14 лістапада пад Смальянамі адбылася бітва  (руск.) паміж расійскімі і французскімі войскамі. У 1877 годзе мястэчка наведаў мастак Напалеон Орда, які замаляваў магілу Тамаша Зана.

На 1880 год у Смальянах было 252 будынкі, 55 крам, 4 царквы, касцёл, 4 малітоўныя дамы, сінагога. У 1900 годзе адкрылася сельскагаспадарчая школа. У пачатку XX стагоддзя існавалі гарбарны і цагельны заводы, бальніца, аптэка, народная чытальня, пошта, вадасховішча з дамбай і шлюзамі, дзе гадавалі карпаў.

У 1895—1914 гадах дзейнічала Смальянская спіртаачышчальная фабрыка. Мела паравыя машыны. У 1895 годзе ён перапрацавана 31 тыс. пудоў жыта, 46 тыс. пудоў ячменю, 11 293 тыс. пудоў бульбы. У 1913 года працавала 55 рабочых, выраблена 3 млн градусаў спірту.

1 студзеня 1919 года паводле пастановы І з’езду КП(б) Беларусі Смальяны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня перададзены разам з іншымі этнічнымі беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года Смальяны вярнулі БССР, дзе яны былі вёскай і цэнтрам сельсавета Аршанскага раёна.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў Смальянах існавала гета  (руск.), вязні якога былі растраляны 5 кастрычніка 1942 года. Загінула 560—610 яўрэяў[6] (паводле іншых звестак — 800[7]). Выратаваўся толькі Каган Навум, які пасля ўступіў у партызанскі атрад.

Станам на 1999 год 537 гаспадарак. У наш час у Смальянах дзейнічае толькі драўляная праваслаўная Спаса-Праабражэнская царква 2-й паловы XVIII стагоддзя.

У 2011 годзе ў склад аграгарадка ўвайшла вёска Агранамічная[8].

Насельніцтва правіць

  • 1880 год — 2315 чалавек, з іх 239 праваслаўных, 6 каталікоў, 1 евангеліст і 2069 іўдзеяў[9].
  • 1999 год — 1522 чалавек, 537 двароў.
  • 2001 год — 646 чалавек;
  • 2009 год — 593 чалавек[3].

Інфраструктура правіць

У Смальянах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі. Дзейнічае сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова — Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж.

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Ратуша (XVIII ст.)

Вядомыя асобы правіць

Галерэя правіць

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Смаля́ны
  3. а б Насельніцтва Беларусі па выніках перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Святаслаў Асіноўскі. Смальяны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. C. 363.
  5. Смальянскі замак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 602. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  6. Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — Фонд 7021. — Оп. 84. — Д. 10. — Л. 23, 321.
  7. Местечко Смольяны. Холокост. История общины (руск.)
  8. Решение Оршанского районного Совета депутатов от 24 сентября 2011 г. № 29 Об упразднении деревни Агрономическая и изменении границ агрогородка Смольяны Смольянского сельсовета (руск.)
  9. Smolany (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 894

Літаратура правіць

Спасылкі правіць