Сымон Самуэль Сангушка

(пам. 1638) кашталян і ваявода віцебскі

Сямён (Шыман) Самуэль Сангушка (? — 1638) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода віцебскі (з 1626).

Самуэль Сямён Сангушка
Samuel Szymon Sanguszko
Герб «Літоўская Пагоня»
Герб «Літоўская Пагоня»
14-ы Ваявода віцебскі
1626 — лістапад 1638
Папярэднік Ян Завіша
Пераемнік Ян Войцех Ракоўскі
10-ы Кашталян віцебскі
1621 — 1626
Папярэднік Мікалай Вольскі
Пераемнік Мікалай Завіша
9-ы Кашталян мсціслаўскі
1620 — 1621
Папярэднік Канстанцін Галоўчынскі
Пераемнік Крыштаф Друцкі-Сакалінскі
Нараджэнне 1570
Смерць лістапад 1638[1][2]
Род Сангушкі
Бацька Андрэй Рыгоравіч Сангушка
Маці Соф’я з Сапегаў[d]
Жонка Ганна з Завішаў[d] і Алена з Гасеўскіх[d][3]
Дзеці Ян Уладзіслаў Сангушка, Геранім Уладзіслаў Сангушка і Кацярына з Сангушкаў[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў Інгальштацкім універсітэце. Удзельнічаў у войнах супраць Швецыі 1600—1929 і Расіі 1609—1618. Маршалак аршанскі ў 1620, кашталян мсціслаўскі ў 1620—1621 і віцебскі ў 1621—1626, ваявода віцебскі з 1626. Уваходзіў у склад камісіі па расследаванні забойства ў 1623 у Віцебску архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча. Валодаў Смалянамі, Абольцамі, Горвалем. У Смалянах пабудаваў замак Белы Ковель. Сабраў вялікую бібліятэку, склаў радавод Сангушкаў, выводзячы іх ад Любарта, займаўся маляваннем і гравюрай. Аўтар друкаваных прамоў. Перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.

Сям’я

правіць

Сын Андрэя Сангушкі і Соф’і Сапегі, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі.

Быў двойчы жанаты. Ад першай жонкі, Ганны Завішы (? — 1619), дачкі Юрыя Завішы, меў дзяцей:

Другі раз ажаніўся з Тарэзай Гасеўскай (? — 1635), дачкой Аляксандра Гасеўскага, але гэты шлюб быў бяздзетным.

Літаратура

правіць
  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 88.
  2. Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Віцебскага ваяводства ў другой палове XVI — першай палове XVII стст. // Commentarii Polocenses historici / пад рэд. В. Галубовіч, В. ВаронінНаваполацк, Мн.: 2005. — Т. II. — С. 56.
  3. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 94. — 377 с.