Адкрыць галоўнае меню

Павел Сапега (кашталян кіеўскі)

кашталян кіеўскі

Павел Іванавіч Сапега (да 15461580) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян кіеўскі1566).

Павел Іванавіч Сапега
Pavał II Sapieha. Павал II Сапега (1709).jpg
Павел Сапега
POL COA Lis.svg
Герб «Ліс»
1-ы Кашталян кіеўскі
сакавік 1566 — снежань 1580
Папярэднік: пасада створана
Пераемнік: Міхаіл Аляксандравіч Вішнявецкі
 
Нараджэнне: да 1546
Смерць: снежань 1580
Дынастыя: Сапегі
Бацька: Іван Багданавіч Сапега
Маці: Ганна Сангушка
Жонка: Ганна Хадкевіч
Дзеці: Ян Пётр, Павел, Соф'я, Альжбета, Ганна

БіяграфіяПравіць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Івана і Ганны з Сангушкаў. Меў брата Івана.

З 1560 валодаў памежнай крэпасцю Любеч, якая мусіла стрымліваць набегі татараў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) атрымаў пасаду кашталяна кіеўскага.

Па інкарпарацыі Кіеўскага ваяводства Каралеўствам Польскім зрабіўся сенатарам, аднак працягваў бараніць інтарэсы Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 яшчэ да смерці вялікага князя Жыгімонта Аўгуста вёў перамовы з французскімі пасламі датычна вяртання Літве Брацлаўскага, Валынскага і Кіеўскага ваяводстваў у выпадку абрання на прастол Генрыка Валезы.

Удзельнічаў у планаванні вайны з царом маскоўскім Іванам Грозным у красавіку 1580. Памёр у пачатку снежня 1580.

Меў звязкі з кальвінізмам, аднак наказаў пахаваць сябе ў царкве ў Ляйпунах.

Ажаніўся з Ганнай Хадкевіч (дачка Рыгора Хадкевіча, шлюб да 1562), з якой меў сыноў Яна Пятра і Паўла, а таксама дачок Соф’ю, Альжбету і Ганну.

Зноскі

СпасылкіПравіць