Ляйпуны
Ляйпуны[1] або Лейпуны[2], таксама Лейпалінгіс[3] (літ.: Leipalingis) — мястэчка ў Літве, на рацэ Пасярэйцы. Уваходзіць у склад Друскеніцкага самакіравання Аліцкага павета, цэнтр Ляйпунскай сянюніі. Месціцца за 12 км на паўночны захад ад Друскенікаў.
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва «Лейпалінгіс» паходзіць ад пруска-яцвяжскай назвы дрэва ліпы — leipa (па-літоўску liepa), з тыповым пруска-яцвяжскім суфіксам -ing-. У элеменце Leipal- бачаць сувязь з літоўскім дыялектным liepalė «ліпка». Таму назву ўмоўна можна перадаць як «Ліпкавічы».
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Ляйпуны датуецца 1504 годам. У гэты час вёска ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У XVI стагоддзі Ляйпуны былі ў валоданні Сапегаў, якія пабудавалі тут царкву (пазней — касцёл). Пасля Сапегаў мястэчка перайшло да Масальскіх, у канцы XVIII стагоддзя — да Плятэраў.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Лейпуны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, пазней у Царстве Польскім і па скасаванні аўтаноміі ў Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.
У 1806—1826 гадах у Ляйпунах збудавалі мураваны касцёл. У 1807 годзе тут пачала працаваць школа, у 1906 годзе — бібліятэка. На 1827 год у Ляйпунах было 43 будынкі. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час
правіцьЗ 1918 года ў складзе Літвы.
У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Германіі.
У 1990-я гады ўлады Літвы ўключылі Ляйпуны ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія.
- Мястэчка на старых здымках
-
Касцёл на Рынку, 1915 г.
-
Палац Крушэўскіх, 1900-я гг.
-
Палац, 1900-я гг.
-
Палац, 1900-я гг.
-
Флігель, 1900-я гг.
-
Парк, 1900-я гг.
-
Парк, 1900-я гг.
-
Парк, 1900-я гг.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1827 год — 323 чал.[4]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 1552 чал.
Славутасці
правіць- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1806—1826)
- Іўдзейскія могілкі
- Сядзіба Крушэўскіх (XVIII—XIX стагоддзі)
Галерэя
правіць- Краявіды Лейпалінгіса
-
Касцёл
-
Інтэр’ер касцёла
-
Палац Крушэўскіх
-
Парк
Крыніцы
правіць- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
- ↑ Google Search . www.google.com. Праверана 29 студзеня 2025.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. S. 126.
Літаратура
правіць- Lejpuny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 126.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ляйпуны
- Лейпуны на сайце Radzima.org