Radzima.org — інтэрнэт-праект, які рэалізуе магчымасць цэнтралізацыі, сістэматызацыі і сваечасовага абнаўлення краязнаўчай інфармацыі. На сайце прадстаўлены арыгінальны фотаматэрыял, гістарычныя звесткі пра рэгіёны і гарады колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Сайт з’яўляецца даведнікам па Беларусі, Літве, Падляшшы.

Radzima.org
Radzima logo be.png
URL radzima.org
Мова(-ы) беларуская, руская, польская і англійская
Пачатак працы 2002

Дэклараваныя мэты:

  • Распрацоўка і пазіцыянаванне цэнтралізаванага рэсурсу гісторыка-культурнага і краязнаўчага кірунку
  • Стварэнне адзінага каталогу — сервісу перадачы і захавання аўтарскіх распрацовак ў галіне краязнаўства
  • Сістэматызацыя, класіфікацыя і перадача інфармацыі пра помнікі гісторыі і культуры Беларусі, Літвы, Польшчы
  • Перадача ведаў, стварэнне інтэрнэт-энцыклапедыі, як адзін са сродкаў дыстанцыйнай адукацыі

СпасылкіПравіць