Друскенікі
Друске́нікі[2], таксама Друскінінкай (літ.: Druskininkai) — горад у Алітускім павеце Літвы, на рацэ Нёман. Каля граніцы з Беларуссю і Польшчай. Размешчаны за 129 км ад Вільні, за 42 км ад Гродні. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія. Курорт.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьПершы пісьмовы ўпамін пра Друскенікі (ст.-бел. Друскеники) датуецца 1563 годам і змяшчаецца ў метрыцы Вялікага Княства Літоўскага. Тым часам археалагічныя даследаванні выявілі на месцы сучаснага горада існаванне прускіх паселішчаў. Відаць, тут нават існаваў прускі горад, які ў 1308 годзе згарэў, пасля чаго наваколле абязлюдзела. З 1413 года мястэчка Друскенікі ў складзе Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.
У 1794 годзе Друскенікі атрымалі статус курорта, пасля таго, як уласны ўрач караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пацвердзіў лекавыя ўласцівасці мясцовых мінеральных крыніц.
У Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Друскенікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі У 1837 годзе паводле загаду расійскага імператара Мікалая I тут пачалося будаўніцтва курортных пабудоў. Хутка курорт атрымаў вялікую папулярнасць.
У 1878—1879 гадах у Друскеніках збудавалі 150 жылых будынкаў для размяшчэння наведвальнікаў курорта. У 1865 годзе тут узвялі праваслаўную царкву-мураўёўку.
-
Агульны выгляд, 1848 г.
-
Нёман. М. Кулеша, 1852 г.
-
Сутока Нёмана і Ратнічанкі. Н. Орда, 1861—71 гг.
-
Курорт. Н. Орда, 1868 г.
-
Нёман, 1882 г.
-
Касцёл, 1882 г.
-
Царква-мураўёўка, 1882 г.
-
Вуліца, 1882 г.
Найноўшы час
правіцьЗа часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Друскенікі абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[3]. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, у студзені занята Чырвонай Арміяй. У канцы лютага — пачатку сакавіка 1919 года пад кантролем войскаў Літвы[3]. У выніку польска-літоўскай вайны адышлі да Польшчы.
У Польскай Рэспубліцы Друскенікі былі цэнтрам гарадской гміны ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1934 годзе ў Друскенікі была пракладзена чыгунка (адгалінаванне ад станцыі Парэчча).
У 20-х чыслах верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[3]. У лістападзе 1939 года Друскенікі былі далучаны да Беларускай ССР. У 1940 годзе — цэнтр сельскага і пасялковага саветаў у Парэцкім раёне Беластоцкай вобласці БССР. 1—2 кастрычніка 1940 года горад быў перададзены Літоўскай ССР. З 22 чэрвеня 1941 года да першай паловы ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года Друскенікі ўтвараюць асобную адміністрацыйную адзінку, якой кіруе непасрэдна літоўскі ўрад.
-
Ротніца. Стары касцёл, 1908 г.
-
Ротніца. Помнік Яну Чачоту, 1908 г.
-
Пітная галерэя, 1931 г.
-
Лекавальная ўстанова, 1932 г.
Насельніцтва
правіць
|
Клімат
правіцьКлімат Друскенікаў вызначаецца прахалодай. У летнія месяцы паветра рэдка праграецца вышэй +22 °C. Узімку — у сярэднім да −3 °C. Аднак, нягледзячы на такі тэмпературны рэжым, турысты прыязджаюць сюды ўвесь год, бо бальнеялагічныя цэнтры, дзе можна аздаравіцца, адкрыты цэлы год.
Клімат Друскінінкая | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 9,5 | 14,8 | 20,2 | 27,9 | 31,4 | 32,8 | 34,9 | 35,1 | 30,9 | 23,9 | 16,7 | 10,9 | 35,1 |
Сярэдні максімум, °C | −3,6 | −1,4 | 4,5 | 11,7 | 18,9 | 21,0 | 22,2 | 22,1 | 17,7 | 11,8 | 4,0 | 0,0 | 10,4 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −5,2 | −4,3 | −0,4 | 5,8 | 12,4 | 15,8 | 16,9 | 16,4 | 11,9 | 7,1 | 1,8 | −2,3 | 6,3 |
Сярэдні мінімум, °C | −8,5 | −7,6 | −3,6 | 1,8 | 7,3 | 10,9 | 12,4 | 11,8 | 8,1 | 4,0 | −0,5 | −4,9 | 2,6 |
Абсалютны мінімум, °C | −35,8 | −36,3 | −26,3 | −12 | −3,7 | 0,1 | 2,1 | 0,3 | −3 | −13,7 | −16,7 | −28,5 | −36,3 |
Норма ападкаў, мм | 39 | 31 | 35 | 42 | 55 | 69 | 80 | 78 | 56 | 45 | 53 | 47 | 630 |
Крыніца: Кліматычныя даныя |
Славутасці
правіць- Забудова драўляная курортная: вілы Амега, Імперыял, Керсноўскіх, Маўр, Маркевічаў.
- Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1912—1931)
- Касцёл Святога Барталамея ў Ротніцы (1910)
- Магіла Яна Чачота ў Ротніцы
- Могілкі хрысціянскія
- Царква ў Гонар Абраза Багародзіцы Усіх Смуткуючых радасць (1856)
Страчаная спадчына
правіць- Сінагога (XIX ст.)
- Царква Святога Гаўрылы Заблудаўскага на могілках (1895)
Музеі
правіцьДзейнічаюць 4 музеі (у тым ліку музей Мікалоюса Чурлёніса, парк савецкага мінулага «Грутас»).
Галерэя
правіць-
Касцёл
-
Магіла Яна Чачота
-
Царква
-
Віла Керсноўскіх
-
Віла Імперыял
-
Віла Маркевічаў
-
Віла Маўр
-
Віла Амега
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіць- Жак Ліпшыц (1891—1973) — французскі скульптар
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ БелЭн 1998, с. 21.
- ↑ а б в Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 28.
- ↑ https://osp.stat.gov.lt/web/guest/statistiniu-rodikliu-analize?region=13#/
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
правіць- Заходняя Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 20—23. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Druskieniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 167.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Друскенікі