Анатоль Анатольевіч Янец
Анатоль Анатольевіч Янец (нар. 7 жніўня 1950, г. Друскінінкай Літоўскай ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Анатоль Анатольевіч Янец | |
---|---|
Нараджэнне |
7 жніўня 1950 (74 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьПрацаваў на рабочых пасадах розных прадпрыемстваў Друскінінкая і Вільнюса. У 1969 годзе паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1974 годзе.
Працаваў у Бераставіцкім, а затым у Смаргонскім раёнах. У 1980 годзе быў абраны старшынёй калгаса «50 год СССР». З кастрычніка 1987 года па люты 1995 года кіраваў Смаргонскім раёнам на пасадзе старшыні райвыканкама.
Працаваў кіраўніком філіяла АКБ «Прыёрбанк», дырэктарам па знешнеэканамічных сувязях канцэрна «Праінтэкс», дырэктарам ВЭС ТАА «Дарвес»[1].