Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Літоўская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Літоўская ССР — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Створана ў 1940 годзе. Сталіца — Вільнюс.
Гістарычная дзяржава | |||||
Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
Lietuvos Tarybų Socialistinė Respublika Литовская Советская Социалистическая Республика | |||||
|
|||||
Дэвіз: ««Visų šalių proletarai, vienykitės!» (Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!)» |
|||||
Гімн: Гімн Літоўскай ССР | |||||
1940 — 1990
|
|||||
Сталіца | Вільнюс | ||||
Мова(ы) | Літоўская, руская | ||||
Афіцыйная мова | літоўская мова і руская | ||||
Грашовая адзінка | Савецкі рубель | ||||
Плошча | 65,2 тыс. км² | ||||
Насельніцтва | 3.689.779 (1989) | ||||
Форма кіравання | Савецкая сацыялістычная рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Пасля падпісання 28 верасня 1939 года германа-савецкага дагавора аб дружбе СССР аказаў ціск на Літву з мэтай прымусіць яе падпісаць савецка-літоўскі дагавор аб узаемнай дапамозе. Паводле гэтай дамовы Літва атрымала каля 6880 квадратных кіламетраў тэрыторыі Віленскага края (у тым ліку Вільню) у абмен на пяць савецкіх ваенных баз на тэрыторыі Літвы.
14—15 ліпеня 1940 года праведзены выбары ў Народны Сейм (з адзіным спісам блока «Саюз працоўнага народа Літвы»), які 21 ліпеня абвясціў утварэнне Літоўскай ССР і пастанавіў прасіць Вярхоўны Савет СССР прыняць ЛітССР ў склад СССР. 3 жніўня 1940 года Вярхоўны Савет СССР задаволіў гэтую просьбу. 1—2 кастрычніка 1940 года ў Гродне адбыліся перамовы дэлегацый ЛітССР і БССР ў Гродне, пасля якіх ад БССР былі адарваныя і передадзеныя ў склад ЛітССР гарады Друскенікі і Свянцяны, а таксама чыгуначная станцыя Гадуцішкі з навакольнымі вёскамі.
11 сакавіка 1990 года Вярхоўны Савет Літоўскай ССР прыняў дэкларацыю аб аднаўленні незалежнасці Літвы і ў сувязі з гэтым змяніў назву ЛітССР на «Літоўская Рэспубліка». 6 верасня 1991 года незалежнасць Літвы прызнаў Дзяржаўны Савет СССР.
Насельніцтва
У 1975 годзе колькасць насельніцтва дасягнула 3290 тыс. чал.; на 1 студзеня 1976 — 3315 тыс. чал., па апошнім усесаюзным перапісе насельніцтва 3689779 (1989).
Паводле перапісу 1970 года 80,1% складалі літоўцы (2507 тыс.), 8,6% — рускія (268 тыс.), 7,7% — палякі (240 тыс.), 1,5% — беларусы (45 тыс.), 0,8% — украінцы; пражывалі таксама латышы, татары, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей.
Правядзенне калектывізацыі і індустрыялізацыі змяніла суадносіны гарадскога і сельскага насельніцтва: у 1959 годзе доля сельскага насельніцтва складала 61,4%, у 1970 — 49,8%. У пачатку 1974 года ў гарадах пражывала на 329 тыс. чалавек больш, чым у сельскай мясцовасці. Жанчыны складалі 53%, мужчыны — 47% насельніцтва.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка