Друскінінкай

горад у Літве
(Пасля перасылкі з Друскенікі)

Друскінінкай (літ.: Druskininkai, польск.: Druskieniki, традыцыйная беларуская назва — Друске́нікі) — горад у Алітускім павеце Літвы. Стаіць на Нёмане, паблізу ад мяжы з Беларуссю і Польшчай. Знаходзіцца за 129 км ад Вільнюса і за 42 км ад Гродна. Насельніцтва налічвае каля 16,5 тыс. чалавек. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія. Курорт.

Горад
Друскінінкай
літ.: Druskininkai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Druskininkai fountain.jpg
Краіна
Статус
горад, цэнтр самакіравання
Павет
Самакіраванне
Каардынаты
Кіраўнік
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Друскенікі
Плошча
  • 24 км²
Вышыня цэнтра
110 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
313
Паштовыя індэксы
LT-66001
Афіцыйны сайт
Друскінінкай на карце Літвы
Друскінінкай (Літва)
Друскінінкай

З восені 1939 года па восень 1940 года знаходзіўся ў складзе БССР.

ГісторыяПравіць

 
Дарожны ўказальнік у Гродне з традыцыйнай беларускай назвай горада Друскенікі

Упершыню горад узгадваецца ў 1563 годзе, але археалагічныя даследаванні выявілі існаванне прускіх паселішчаў яшчэ раней. Тут нават існаваў прускі горад, які ў 1308 годзе згарэў, пасля чаго наваколле абязлюдзела.

З XIV стагоддзя горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1793 годзе Друскенікі атрымалі статус курорта, пасля таго, як уласны ўрач караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пацвердзіў лекавыя ўласцівасці мясцовых мінеральных крыніц.

У Расійскай імперыіПравіць

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расійскай імперыі. У 1837 годзе па загадзе расійскага цара Мікалая I тут пачалося будаўніцтва курортных пабудоў. Хутка курорт атрымаў вялікую папулярнасць.

У Польскай РэспубліцыПравіць

Пасля Першай сусветнай вайны горад адышоў да Польскай Рэспублікі.

Утвараў гарадскую гміну ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1934 годзе ў Друскенікі была пракладзена чыгунка (адгалінаванне ад станцыі Парэчча).

У БССРПравіць

У лістападзе 1939 года Друскенікі былі далучаны да Беларускай ССР. У 1940 годзе — цэнтр сельскага і пасялковага саветаў у Парэцкім раёне Беластоцкай вобласці БССР.

У Літоўскай ССР і ЛітвеПравіць

12 кастрычніка 1940 года горад быў перададзены Літоўскай ССР. З 1990 года Друскінінкай ўтварае асобную адміністрацыйную адзінку, якой кіруе непасрэдна літоўскі ўрад.

КліматПравіць

Клімат Друскінінкая адрозніваецца прахалодай. У летнія месяцы паветра рэдка прграваецца вышэй +22 °C. Узімку — у сярэднім да −3 °C. Аднак, нягледзячы на такі тэмпературны рэжым, турысты прыязджаюць сюды ўвесь год, бо бальнеялагічныя цэнтры, дзе можна аздаравіцца, адкрыты цэлы год.

Клімат Друскінінкая
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 9,5 14,8 20,2 27,9 31,4 32,8 34,9 35,1 30,9 23,9 16,7 10,9 35,1
Сярэдні максімум, °C −3,6 −1,4 4,5 11,7 18,9 21,0 22,2 22,1 17,7 11,8 4,0 0,0 10,4
Сярэдняя тэмпература, °C −5,2 −4,3 −0,4 5,8 12,4 15,8 16,9 16,4 11,9 7,1 1,8 −2,3 6,3
Сярэдні мінімум, °C −8,5 −7,6 −3,6 1,8 7,3 10,9 12,4 11,8 8,1 4,0 −0,5 −4,9 2,6
Абсалютны мінімум, °C −35,8 −36,3 −26,3 −12 −3,7 0,1 2,1 0,3 −3 −13,7 −16,7 −28,5 −36,3
Норма ападкаў, мм 39 31 35 42 55 69 80 78 56 45 53 47 630
Крыніца: Кліматычныя даныя

СлавутасціПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць