Васіліса Гальшанская
Васіліса Гальшанская (пам. да 25 жніўня 1484) — вялікалітоўская князёўна з роду Гальшанскіх.
Васіліса Гальшанская | |
---|---|
Дата нараджэння | не пазней за 1405 |
Дата смерці | не пазней за 25 жніўня 1484 |
Бацька | Андрэй Вязынскі |
Маці | Аляксандра Дзмітрыеўна[d] |
Муж | Іван Уладзіміравіч Бельскі |
Дзеці | Марыя Іванаўна Бельская[d], Фёдар Іванавіч Бельскі, Агнешка Бельская[d] і Ганна Бельская[d] |
Біяграфія Правіць
Васіліса была старэйшай дачкой Андрэя і Аляксандры Гальшанскай (Друцкай), сястрой Соф’і і Марыі. Выйшла замуж за князя Івана Бельскага ў лютым 1422 г. Потым паўторна пабралася шлюбам з князем Міхаілам Сямёнавічам. Князь з жонкай фундавалі царкву ў Бельску-Падляшскім, як пра гэта было запісана ў 1637 г. у рэвізіі царквы Бельскіх, дзе потым княгіня была пахавана.
Другі раз аўдавеўшы, яна відаць вярнулася да тытулу першага мужа; трымала да самай смерці Смаляны (Смальняны) i памерла напярэдадні 1484 г., як гэта вынікае з прывілеяў на Смальняны, выдадзеных князю Сямёну Іванавічу ў 1484 г., у якіх ёсць згадка пра тое, што «гэты маёнтак трымала пажыццёва яго маці», а таксама князю Канстанціну Астрожскаму ў 1522 г., у якім паведамляецца, што Смальняны перад тым былі ва ўласнасці «бабкі яго нябожчыцы княгіні Васілісы Іванавай Уладзіміравічай Бельскай i сына яе, нябожчыка князя Сямёна Бельскага».
Яна нарадзіла першаму мужу чатырох сыноў: Івана, Януша, Фёдара i Сямёна i некалькі дачок.