Лепель

горад у Беларусі

Ле́пель[2] (афіц. транс.: Liepieĺ) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лепельскага раёна, на беразе Лепельскага возера. За 115 км на паўднёвы захад ад Віцебска. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі Орша — Лепель. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Полацкам, Мінскам, Віцебскам, Оршай, Улай. Насельніцтва 17 822 чал. (2017)[3].

Горад
Лепель
Цэнтр горада
Цэнтр горада
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 13 км²
Вышыня цэнтра
165 м
Насельніцтва
  • 17 106 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
2132
Паштовы індэкс
211174
Аўтамабільны код
2
СААТА
2227501000
Афіцыйны сайт
Лепель на карце Беларусі ±
Лепель (Беларусь)
Лепель
Лепель (Віцебская вобласць)
Лепель

Паходжанне назвы

правіць

Назва паселішча пайшла ад назвы возера Лепель (пазней Лепельскае). Паводле Казіміра Бугі, назва возера балцкая, першапачаткова корань гучаў як Lēpja, назва звязаная з латышскім lēpa "вадзяная лілія", літоўскім lėpis "Calla palūstris (Белакрыльнік балотны)".[4]

Гісторыя

правіць

Упершыню згадваецца ў 1439 годзе, як вёска і маёнтак Лепель на востраве Лепельскага возера. У 1558—1583 гг. тут існаваў Лепельскі замак, а ў 1563 годзе паселішча атрымала статус горада. Размяшчалася на востраве і заходнім беразе возера (цяпер вёска Стары Лепель). У 1586 годзе Л. І. Сапега заснаваў за тры кіламетры ад Лепеля ў вёсцы Белай мястэчка Белы Лепель або Новы Лепель (цяпер горад Лепель), куды быў перанесены гандлёвы цэнтр, пабудаваны замак, царква і касцёл. Перададзены Сапегамі аднаму з віленскіх кляштароў. З 1793 г. у складзе Расіі, цэнтр Лепельскага павета.

У 1797—1807 гг. каля Лепеля створана Бярэзінская водная сістэма. У 1805 г. Лепель перададзены ў казну. У 1821 г. у Лепелі адкрыта аптэка, у 1830 годзе — 4-класнае вучылішча. Горад моцна пацярпеў ад пажару ў 1833 годзе. У 1835 годзе складзены генеральны план, паводле якога Лепель падзяляўся на цэнтр і 26 кварталаў. У 1841-44 гг. быў пабудаваны мураваны праваслаўны сабор, у 1857-76 гг. у цэнтры пастаўлены мураваны касцёл Святога Казіміра. У 1860 годзе быў скарэкціраваны генеральны план 1835 года. Лепель быў падзелены на 30 кварталаў і 4 плошчы. У 1864 годзе у горадзе больш за 2 тысячы жыхароў, стаялі 3 царквы, касцёл, капліца, 4 сінагогі, 38 мураваных і 562 драўляныя дамы, працавалі піваварны і гарбарны заводы, 2 цагельні. У 1893 годзе ў горадзе была заснавана метэастанцыя. 3 1902 годзе працавала настаўніцкая бібліятэка. Паводле перапісу 1897 года, у Лепелі налічвалася 6284 жыхары, было 800 драўляных, 10 мураваных дамоў. У пачатку 20 стагоддзя стаялі 772 дамы, дзейнічалі 12 дробных прадпрыемстваў, друкарня, 7 навучальных устаноў, у тым ліку жаночае Марыінскае вучылішча. Штогод тут праводзіліся 4 кірмашы.

3 1924 годзе ў БССР, стаў цэнтрам Лепельскага раёна. У 1925 годзе пабудавана чыгуначная станцыя. У 1935-38 гадах горад быў цэнтрам Лепельскай акругі. У 1938-41 гадах у Лепелі дзейнічаў калгасна-саўгасны тэатр.

У Вялікую Айчынную вайну ў Лепелі і раёне нацысты знішчылі 5229 чалавек. Дзейнічала антыфашысцкае падполле.

Насельніцтва

правіць

Эканоміка

правіць

У Лепелі працуюць прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Лепельская ГЭС. Гасцініца. Дом паляўнічага.

Інфраструктура

правіць

У горадзе дзейнічаюць Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж, ліцэй, гімназія, 4 сярэднія школы, школа мастацтваў, Дом рамёстваў, Дом культуры, пры якім існуе народны тэатр «Пошук», Лепельскі краязнаўчы музей, 2 бібліятэкі. Ёсць метэастанцыя. Дзейнічае дзіцячы санаторый.

Славутасці

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528.
  5. а б Беларусь 1995.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць