Аптэка
Аптэка — спецыялізаваная арганізацыя сістэмы аховы здароўя, якая займаецца вырабам, фасоўкай, аналізам і продажам лекавых сродкаў. Аптэку традыцыйна разглядаюць, як установу аховы здароўя, а яе дзейнасць фармулююць, як «аказанне фармацэўтычнай дапамогі насельніцтву». Фармацэўтычная дапамога ўключае ў сябе працэдуру кансультавання ўрача і пацыента з мэтай вызначэння найбольш эфектыўнага, бяспечнага і эканамічна апраўданага курсу лячэння.
На Беларусі вядомы з XVI ст. (з 1566 г. — у Брэсце). У ХVІ-ХVІІІ ст. было каля 40 аптэк, пераважна пры панскіх сядзібах і манастырах. Аптэчныя будынкі мелі розныя стылі (барока, класіцызм, мадэрн, традыцыі народнага дойлідства), у наш час (асабліва ў гарадах) аптэкі размяшчаюцца ў жылых ці грамадскіх будынках.