OpenStreetMap

некамерцыйны вэб-картаграфічны праект

OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэнні свабодных рэдагуемых карт усяго свету.

OpenStreetMap
Лагатып праекта
Мінск (адзначаны і дамы, і POI).
URL www.openstreetmap.org, osm.org
Камерцыйны не
Тып сайта cвабодны вэб-картаграфічны сэрвіс
Рэгістрацыя патрабуецца для рэдагавання
Мова(-ы) англійская, беларуская і іншыя
Размяшчэнне сервера Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Уладальнік Уладальнік даных - супольнасць удзельнікаў OpenStreetMap[1]. Праект падтрымлівае некамерцыйная арганізацыя OpenStreetMap Foundation.
Аўтар Стыў Кост
Пачатак працы 1 ліпеня 2004
Бягучы статус працуе і актыўна развіваецца
Рэйтынг Alexa 6 938[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карты ствараюцца на аснове звестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фотаздымкаў ці з уласнага досведу. Як растравыя, так і вектарныя карты OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Open Database License.[3]

OpenStreetMap натхнілі сайты узору Вікіпедыі, кожны можа рэдагаваць даныя, ёсць поўная гісторыя правак. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх карты пры дапамозе розных прыстасаванняў.[4]

Гісторыя правіць

Праект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 года. У красавіку 2006 была створаны фонд, які па сённяшні дзень падтрымлівае стварэнне і распаўсюд свабодных карт. У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя карты Yahoo! як падложку пры стварэння карт OSM.[5]

У студзені 2008 года карыстальнікам была нададзена магчымасць загружаць карты ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж года заснавальнікі абвясцілі пра атрыманне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.[6]

Карыстальнікі правіць

 
Беларускі аграгарадок Моталь на карце OpenStreetMap

Паводле звестак на жнівень 2008 года, у праекце было зарэгістравана болей за 50 000 удзельнікаў. У сакавіку 2009 — 100 000, а да канца 2009 года зарэгістравалася больш за 200 тысяч.[7]

Не ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі робяць унёсак. Насамрэч, большасць звестак уносіцца меншасцю ўдзельнікаў: з усіх, зарэгістраваных па стане на сакавік 2008 года ўдзельнікаў, прыкладна 10 % рабілі ўнёсак кожны месяц.[8]

Стварэнне карт правіць

Гісторыя правіць

На пачатку праекту, першыя ўдзельнікі ездзілі з GPS-навігатарамі і запісвалі каардынаты тых месцаў, дзе знаходзіліся. Гэтак першыя звесткі траплялі ў базу звестак OpenStreetMap. Потым, калі з’явіліся першыя даступныя спадарожнікавыя здымкі, праца пайшла ўгору. Таксама былі перададзеныя ўрадавыя матэрыялы: карты, схемы і г. д.

Зараз, калі патрапляе вялікі аб’ём матэрыялу, адмысловая каманда ўдзельнікаў робіць зыходныя звесткі прыдатнымі да канвертацыі і імпарту ў базу звестак праекту.

Камерцыйныя карты правіць

Некаторыя кампаніі дазволілі выкарыстанне сваіх матэрыялаў на слушных умовах. Напрыклад, Automotive Navigation Data ахвяравала схему аўтамабільных дарог Нідэрландаў, а таксама схему магістральных дарог Кітая і Індыі.

У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіў права OpenStreetMap на выкарыстанне спадарожнікавых здымкаў Зямлі для стварэння карт OSM, у якасці тла для абводкі. Карыстальнікі могуць ствараць уласныя вектарныя карты як вытворныя працы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах свабодных ліцэнзій.[5]

Структура звестак правіць

OpenStreetMap па сутнасці — база звестак, якая змяшчае некалькі тыпаў запісаў:

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. FAQ - OpenStreetMap(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2010. Праверана 22 чэрвеня 2012.
  2. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  3. RWeait. OpenStreetMap data license is ODbL v1.0. OSM Foundation (12 верасня 2012). Праверана 5 November 2012.
  4. Steve Coats in derStandard.at, 13 ліпеня 2009. (ням.)
  5. а б Yahoo! aerial imagery in OSM Архівавана 20 лютага 2011. (англ.)
  6. We’re funded! Архівавана 1 сакавіка 2012., CloudMade Blog (англ.)
  7. Stats OpenStreetMap Wiki (англ.)
  8. We’re on a road to everywhere, OpenGeoData Blog (англ.)

Спасылкі правіць

Вектарныя карты ў розных фарматах для спампоўкі правіць

Растравыя карты і сэрвісы правіць

  • OpenCycleMap — карта для веласіпедыстаў (Увесь свет)
  • Yournavigation Архівавана 14 ліпеня 2011. — пракладка маршрутаў, экспарт (Увесь свет)
  • OpenRouteService — пракладка маршрутаў, пошук POI (пунктаў цікавасці) (Толькі Еўропа)
  • OpenPisteMap — карты схілаў для гарналыжнікаў і сноўбардыстаў (еўрапейскія і амерыканскія курорты), накладваецца рэльеф.
  • CloudMade Архівавана 24 мая 2012. — пракладка маршрутаў, агульная карта і карты для мабільных прылад (Увесь свет)
  • OSM Mapper Архівавана 13 ліпеня 2011. — выпраўленне памылак (англ.)
  • Opentouchmap.org вэб-інтэрфейс, аптымізаваны для прылад з сэнсарным экранам, такіх, як iPhone.
  • FreeMap — карта для турыстаў, пешаходаў (некаторыя часткі Вялікабрытаніі)

Спадарожнікавы маніторынг правіць

  • GPS Trace Orange — сэрвіс спадарожнікавага маніторынгу на базе карт OpenStreetMap