Спаса-Праабражэнская царква (Лепель)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у горадзе Лепелі Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Чайкова, 75а[1].
Славутасць | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
54°52′37″ пн. ш. 28°41′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Лепель |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСпаса-Праабражэнскі сабор
правіцьУ 1841—1844 гадах у цэнтры горада быў узведзены Спаса-Праабражэнскі сабор. Будынак быў збудаваны з цэглы па праекце П. А. Порты, які быў распрацаваны ў 1835 годзе.
У 1896 годзе віцебскі архітэктар У. Ф. Коршыкаў склаў новы праект сабора. Сабор меў тры прастолы. Пад бляшаным дахам, афарбаваным у зялёны колер, узвышаўся вялікі сферычны купал, над галоўным фасадам — 3-ярусная званіца са шпілем з пазалочаным крыжам. Царква мела тры ўваходы. У інтэр’еры было тры іканастасы. У 1950 годзе сабор быў разбураны.
Новы храм
правіцьУ 1996 годзе з блаславення кіраўніка Віцебскай епархіі Архіепіскапа Дзімітрыя прынята рашэнне адрадзіць дзейнасць парафіі.
У кастрычніку 2003 года прыход набыў будынак, які належаў Лепельскаму электрамеханічнаму заводу. У пачатку 2004 года пачаліся першыя набажэнствы[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Храм Преображения Господня // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 88-89.