Дзімітрый (Драздоў)
Дзімітрый (свецкае імя: Мікалай Рыгоравіч Драздоў; 22 студзеня 1953 г., Бабруйск, Магілёўская вобласць) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі (Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы).
Архіепіскап Дзімітрый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Царква | Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы | ||||||
Папярэднік | Кафедра заснавана; Апанас (Мартас) | ||||||
|
|||||||
Царква | Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы | ||||||
Папярэднік | Піцірым (Свірыдаў) | ||||||
Пераемнік | Глеб (Савін) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | архіепіскап | ||||||
Месца працы | |||||||
Імя пры нараджэнні | Мікалай Рыгоравіч Драздоў | ||||||
Нараджэнне |
22 студзеня 1953 (70 гадоў) |
||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 29 красавіка 1978 | ||||||
Прыняцце манаства | 30 сакавіка 1978 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 23 ліпеня 1989 | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў горадзе Бабруйску ў сям'і служачых.
У 1968—1972 вучыўся ў Бабруйскім лесатэхнічным тэхнікуме; затым працаваў у Івацэвіцкім дрэваапрацоўчым аб'яднанні.
У 1972—1974 гадах служыў ва Узброеных сілах СССР.
У 1978 годзе скончыў Маскоўскую Духоўную семінарыю; ў 1982 годзе — Маскоўскую Духоўную акадэмію.
З 1977 года быў іпадыяканам Патрыярха Пімена; быў ў ліку браціі Троіца-Сергіевай лаўры.
30 сакавіка 1978 пастрыжаны ў манаства.
29 красавіка 1978 пасвечаны ў іерадыяканы; 15 красавіка 1984 — у іераманахі.
У 1984—1989 гады — гасцінічны ў Троіца-Сергіевай лаўры.
У 1986 годзе узведзены ў сан ігумена.
7 ліпеня 1992 пераведзены на новаўтвораную Віцебскую і Аршанскую кафедру.
18 лютага 1999 г. узведзены ў сан архіепіскапа.
Рашэннем Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 30 снежня 2008 года быў прызначаны старшынёй новаўтворанага Аддзела Беларускай Царквы па ўзаемадзеянні з Міністэрствам унутраных спраў і Дэпартаментам выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў.
30 мая 2011 года, у сувязі з пераўтварэннем Віцебскага духоўнага вучылішча ў семінарыю, прызначаны яе рэктарам.
Узнагароды Правіць
- Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені (1998);
- Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені (2003);
- Ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені;
- Ордэн прападобнай Еўфрасінні Полацкай БПЦ;
- Медаль прападобнага Сергія Раданежскага II ступені.