Іван Міхайлавіч Ерашоў
Іван Міхайлавіч Ерашоў (26 верасня 1911, Лепель — 8 мая 1948) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза[1].
Іван Міхайлавіч Ерашоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 верасня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 1948 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьСкончыў Лепельскі педагагічны тэхнікум, Сталінградскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча, Ваенна-паветраную акадэмію. Працаваў настаўнікам. У Чырвонай Арміі з 1933 года. На фронце з мая 1943 г. Камандзір штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў на Курскай дузе, вызвалення Украіны. Пасля вайны да лістапада 1947 года працягваў службу у Ваенна-паветраных сілах у горадзе Чкалаў (зараз — Арэнбург). Памёр і пахаваны ў Новачаркаску.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, медалямі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 4 лютага 1944 г.
Памяць
правіцьСярэдняй школе № 2 горада Лепеля прысвоена яго імя.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 393. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- Ерашов Иван Михайлович на сайце «Героі краіны»