Магілы савецкіх воінаў i партызан (Лепель)

Магілы савецкіх воінаў i партызан — магілы ў горадзе Лепель, Віцебская вобласць. Знаходзяцца ў гарадскім скверы на плошчы Свабоды.

Магілы
Магілы савецкіх воінаў i партызан
54°53′13″ пн. ш. 28°41′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Лепель
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000488шыфр 213Д000488
Map

Апісанне

правіць

У магілах пахаваны 4 воіны, якія загінулі ў баях пры вызваленні горада Лепеля 28 чэрвеня 1944 года, а таксама Герой Савецкага Саюза Аляксей Фёдаравіч Данукалаў, камандзір Лепельскай партызанскай брыгады Дзмітрый Цімафеевіч Караленка, сакратар Лепельскага падпольнага райкама КП(б)Б Анатоль Адамавіч Марунька.

У 1968 годзе на магілах 4 воінаў пастаўлены абеліскі.

Літаратура

правіць
  • Казлоўская, М. М. Магілы савецкіх воінаў і партызан (Лепель) / М. М. Казлоўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 273—274.