Свята-Аляксееўская царква (Смальяны)
Свята-Аляксееўская царква — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Царква ў імя святога Алексія Маскоўскага размешчана ў паўднёва-заходняй частцы вёскі Смальяны (Аршанскі раён, Віцебская вобласць). Узведзена ў 1864 г. з цэглы. Прыпісная да Праабражэнскага храма.
Праваслаўная царква | |
Свята-Аляксееўская царква | |
---|---|
54°35′42,87″ пн. ш. 30°03′21,32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Смальяны |
Канфесія | Руская праваслаўная царква |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1864 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000140 |
Стан | руіны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьПабудавана па кананічнай 4-часткавай кампазіцыі: званіца, трапезная, малітоўная зала, гранёная апсіда. Сілуэт храма мае 2 вертыкальныя дамінанты — 2-ярусную 4-гранную шатровую званіцу і сферычны купал на 8-гранным светлавым барабане над 4-схільным дахам цэнтральнага кубападобнага аб'ёму. Фасады расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі. У інтэр'ер раскрыты светлавы барабан, падтрыманы 4 4-граннымі пілонамі і перакінутымі праз іх аркамі, скляпеннямі-ветразямі; трапезная і прыдзелы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках.
Галерэя
правіць-
Званіца царквы Святога Аляксея
-
Бакавы фасад царквы Святога Аляксея
-
Царква Святога Аляксея, выгляд з апсіды
-
Панарама вёсцы з сілуэтам царквы Святога Аляксея
Літаратура
правіць- Свята-Аляксееўская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 184.
- Аляксееўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 113.
- Аляксееўская царква // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 465.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Аляксееўская царква (Смальяны)
- Свята-Аляксееўская царква (Смальяны) на сайце «Архіварта»