Напалеон Орда

(1807—1883) мастак, кампазітар

Напалеон Орда (польск.: Napoleon Mateusz Tadeusz Orda; 11 лютага 1807, в. Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні — 26 красавіка 1883, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя) — беларускі і польскі мастак, кампазітар, піяніст і педагог.

Напалеон Орда
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Напалеон Мацей Тадэвуш Орда
Дата нараджэння 11 лютага 1807(1807-02-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1883(1883-04-26)[1][3] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Міхал Орда[d]
Маці Юзэфа з Бутрымовічаў[d]
Жонка Сафія-Луіза-Ірэна Буль[d]
Дзеці Вітольд Орда[d]
Род дзейнасці мастак, кампазітар, піяніст
Жанр жывапіс (малюнак)
Вучоба
Узнагароды
залаты крыж ордэна Virtuti Militari
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дзяцінства і юнацтва правіць

 
Маці Юзэфа з Бутрымовічаў Орда.

Нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў радавым маёнтку Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці) у сям’і палескай шляхты. Яго бацька — Міхал, паводле адукацыі інжынер-фартыфікатар, амаль увесь час працаваў на будаўніцтве дарог і каналаў, у час падзелаў Рэчы Паспалітай з’яўляўся маршалкам Кобрынскага павета.

Пачатковую адукацыю мастак атрымаў у родным доме. З існых крыніц дакладна невядома[4] ці былі ў іх доме гувернёры, хутчэй за ўсё так, але галоўным яго выхавальнікам і дарадцай на працягу ўсяго жыцця была маці — Юзафіна — дачка пінскага суддзі і мечніка Мацея Бутрымовіча. Яна валодала французскай мовай і была таленавітай піяністкай[4]. Юзафіна вучылася гульні на клавіры ў запрошанага ў нясвіжскі тэатр чэшскага кампазітара і клавесініста Францішка Яржомбкі[5]. А першыя ўрокі ігры на фартэпіяна свайму сыну, будучаму кампазітару, яна дала сама.

Далейшае жыццё: паўстанне, эміграцыя і вяртанне на Радзіму правіць

Скончыў Свіслацкую гімназію. У 1823 годзе паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Але за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране» быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, падчас якога камандаваў партызанскай адзінкай, атрымаў чын капітана і быў узнагароджаны крыжом Virtuti Militari за бітву пад Коцкам. Пасля падаўлення паўстання эміграваў у Францыю. Там пазнаёміўся з Фрэдэрыкам Шапенам, у якога браў урокі музыкі. Напісаў шэраг твораў для фартэпіяна (рамансы, паланэзы, серэнады, мазуркі). У сярэдзіне 1830-х гадоў — дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім універсітэце. З 1856 года жыве ў Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі, Літвы і Украіны.

Напалеон Орда і Гродна правіць

Некаторыя даследчыкі лічаць, што Орда жыў у Гродне ў 1863—64 гадах. Дакладна вядома, што з 15 мая 1866 па красавік 1867 ён знаходзіўся ў гродзенскай турме па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні 1863 года[6]. Як мінімум тры малюнкі Орды зробленыя з двара гродзенскай вязніцы[7].

Некаторыя гродзенскія малюнкі Орда, верагодна, маляваў па памяці, знаходзячыся пазней у Кобрыне. Іншыя, імаверна, былі намаляваныя з тэрыторыі Новага замка. Гэта адбывалася ў час знаходжання ў гродзенскай турме, калі мастак захварэў і быў пераведзены ў шпіталь, які знаходзіўся ў замку[8]. Агулам ён намаляваў больш за 30 відарысаў з выявамі архітэктурных збудаванняў Гродна: як адметных помнікаў, так і шараговай забудовы[9][10].

У час побыту ў Гродне Орда спыняўся ў доме Румеляў на вуліцы Манастырскай. Ён стаяў у двары сённяшняга дома па вуліцы Давыда Гарадзенскага, 2, недалёка ад Свята-Раства-Багародзіцкай царквы. Сям’я Румеляў мела там вялікі двор з садам. Пра побыты Орды ўзгадваў у сваіх мемуарах Юліуш Румель[11].

Далейшы лёс таксама быў звязаны з Гроднам: у рапарце пінскага спраўніка мінскаму губернатару ад 7 красавіка 1880 года напісана, што «па вяртанні ў Расію па недаказанасці праў дваранства Напалеон Орда залічаны да мяшчан горада Гродна»[6].

Творчасць правіць

Наведаў шмат мясцін Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з жыццём вядомых людзей. Даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся.

Уплыў на культуру правіць

Выявы Мірскага і Нясвіжскага замкаў, замаляваныя Напалеонам Ордам, былі выкарыстаны для афармлення беларускіх грашовых купюраў.

Памяць правіць

 
Памятная манета НБ Беларусі, прысвечаная 200-годдзю з народзінаў Напалеона Орды.

Імем Напалеона Арды названы вуліцы ў Мінску[12], Брэсце і Гродне[13]. У верасні 2018 года імя Напалеона Орды прысвоена Пінскай мастацкай школе[14]. Выява Нясвіжскага замка Радзівілаў рукі мастака была змешчана на другой па намінале беларускай банкноце ўзору 2000 года (100 000 рублёў).

У 1997 годзе ў цэнтры горада Іванава Брэсцкай вобласці пастаўлены адзіны ў Еўропе помнік Напалеону Орду (скульптар І. Голубеў, архітэктар В. Касяк).

Дзейнічае Раённы музейны комплекс Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна. 26 лістапада 2021 года была адкрыта для наведвальнікаў адноўленая сядзіба Ордаў ва ўрочышчы Чырвоны Двор, дзе нарадзіўся Напалеон Орда[15].

200-годдзе:

  • У лютым 2007 года былі выпушчаны памятныя сярэбраныя (20 рублёў, 5 тысяч штук) і медна-нікелевыя (1 рубель, 7 тысяч штук) манеты «Напалеон Орда. 200 год», прысвечаныя юбілею мастака і кампазітара[16].
  • У культурна-асветніцкім цэнтры сучаснага мастацтва імя Язэпа Драздовіча праходзіла выстаўка па выніках пленэру, які праходзіў на Глыбоччыне з 25 снежня, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды[17].

11 лютага 2010 года кампанія Google адзначыла народзіны Напалеона Орды, змясціўшы адмысловае лога з малюнкам мастака палаца Чацвярцінскіх у Гродна на сваім пошукавым сэрвісе[18].

Зноскі

  1. а б Napoleon Orda // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Napoleon Orda // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  3. Napoleon Mateusz Tadeusz Orda // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. а б Л. М. Несцярчук. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны : кніга-альбом. — Мн.: Маст. літ., 2009. — С. 18.
  5. Дадиомова О. Указ. соч. С. 113.
  6. а б Н - Напалеон Орда. 5 фактаў пра мастака, што быў гродзенцам не заўжды па сваёй волі . Hrodna.life - навіны Гродна (27 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.
  7. Топ-7 палітвязняў гарадзенскай турмы – Твой стыль  (16 лістапада 2012). Праверана 27 лютага 2024.
  8. HL. “Гродно сам и о себе” – выставка видов города последних 100 лет работает в Новом замке . Hrodna.life - навіны Гродна (1 снежня 2022). Праверана 27 лютага 2024.
  9. Вітаўт Чаропка Творчы геній Напалеона Орды // Беларускі Гістарычны Часопіс. — 2007. — № 2.
  10. Беларусь у малюнках Напалеона Орды: Гродзенская і Мінская губерні. pawet.net. Праверана 27 лютага 2024.
  11. Супрон, Мечыслаў. Які быў гродзенскі адрас Напалеона Орды? . supron-licvin.livejournal.com. Праверана 27 лютага 2024.
  12. У Мінску з'явіліся мікрараён Брылевічы і вуліца Ігнатоўскага Архівавана 29 верасня 2011. // «Наша Ніва», 2 ліпеня 2007.
  13. У Гродна з’явяцца вуліцы Агінскага, Багушэвіча, Караткевіча і Орды // «Наша Ніва», 20 мая 2011.
  14. Пинской художественной школе присвоено имя Наполеона Орды
  15. http://napoleon.museum.by/node/59931
  16. Нацбанк Беларусі 6 лютага 2007 года ўводзіць у абарачэнне памятныя манеты «Напалеон Орда. 200 год» (недаступная спасылка). БЕЛТА (5 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2010. Праверана 15 августа 2008.
  17. Свет Напалеона Орды вачыма беларускіх мастакоў
  18. «Google» павіншаваў беларусаў з угодкамі Напалеона Орды Архівавана 15 красавіка 2012. // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 11 лютага 2010.

Спасылкі правіць