Мацей Бутрымовіч
Мацей Якубавіч Бутрымовіч (польск.: Mateusz Butrymowicz,; 1745 — 1814) — падстароста і мечнік Пінскага павета, удзельнік Чатырохгадовага Сойма.
Мацей Бутрымовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Mateusz Butrymowicz | |||||||
![]() Мацей Бутрымовіч (гравюра XVIII ст.) | |||||||
![]() Герб «Тапор» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Сейфард[d] | ||||||
Пераемнік | Сымон Скірмунт[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнацы Куранецкі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Свяжынскі[d] | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Фабіян Вэнгжэцкі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Францішак Юзаф Куранецкі[d] | ||||||
Нараджэнне |
1745 |
||||||
Смерць |
1814 |
||||||
Род | Бутрымовічы | ||||||
Бацька | Якуб Бутрымовіч | ||||||
Маці | Настасся з Горчакаў | ||||||
Жонка | Крыстына з Лях-Шырмаў | ||||||
Дзеці | Юзэфа, Рычард, Ксаверы | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік роду Бутрымовічаў герба «Тапор», сын Якуба і Настассі. Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме. Прыхільнік партыі гетмана Міхаіла Казіміра Агінскага.
З 1776 года паручнік пяцігорскіх войскаў ВКЛ. У 1778 намінаваны канюшым Пінскага павета. З 1780 — мечнік Пінскага павета, з 1783 — суддзя гродскі, а ў 1785 — падстароста пінскі.
У 1778 — разам з гетманам Агінскім з уласнай ініцыятывы распачаў будаўніцтва трактаў з Пінска ў кірунку Слоніма і Валыні[2].
У 1781 і 1786 быў дэпутатам Літоўскага трыбунала.
У сваім маёнтку Крыстынаў стварыў узорную гаспадарку, размясціўшы яе на асушаных балотах. Клапаціўся аб сваіх сялянах. Заснаваў школу для дзяцей рамеснікаў і сялян.
У самім Пінску Бутрымовіч пабудаваў палац у стылі класіцызму.
У 1784 скончыў будаўніцтва мухавецкага і целяханаўскага водных каналаў.
У 1788 — быў выбраны паслом на Вялікі Сойм у Варшаве. Уваходзіў у камісію па экзамінаванні скарбу ВКЛ, дэпутацыю экзамінавання справы аб абвінавачаных у бунтах. Выступаў за стварэнне ў Рэчы Паспалітай аўтаномнай праваслаўнай улады. Унёс на Сойм прапановы па паляпшэнні стану яўрэяў у Рэчы Паспалітай, пасля чаго стаў членам дэпутацыі па пытаннях яўрэяў[3]. Выступаў за перадачу адукацыі ў краіне ад Адукацыйнай камісіі да манаскіх ордэнаў. Прыхільнік Канстытуцыі 3 мая. Быў сябрам Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі[4].
Пасля 1792 звестак пра Бутрымовіча амаль няма. Вядома, што жыў на Піншчыне. Памёр у 1810 ці 1814 г.
Сям’я
правіцьБыў жанаты двойчы. З першай жонкай, Крыстынай Лях-Шырмай (Krystyna Lach-Szyrma), была дачка Юзэфа, якая стала жонкай Міхаіла Орды. Сынам пары, унук Мацея Бутрымовіча, быў Напалеон Орда.
Таксама меў двух сыноў: Рычарда і Ксаверы.
Узнагароды
правіцьЗа заслугі ў наладжванні транспартных камунікацый быў узнагароджаны ордэнамі Белага Арла і Святога Станіслава.
Памяць
правіцьІмя Мацея Бутрымовіча насіла ў міжваенны час адна з пачатковых школ у Любліне (ток Пачатковая школа № 24 імя Люблінскіх партызан ).
Зноскі
- ↑ а б Sejm-Wielki.pl — 2002.
- ↑ Andrzej Krajewski, Polskie drogi, serwis Motofakty.pl
- ↑ http://belisrael.info/?p=10126
- ↑ Adam Skałkowski, Towarzystwo przyjaciół konstytucji 3 maja, Kórnik, 1930, s. 68.
Літаратура
правіць- Helena Waniczkówna. Butrymowicz Mateusz // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław-Kraków, 1937.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 361. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 349. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.