Бутрымовічы

шляхецкі род

Бутрымовічы, або Бутрымы — шляхецкі род герба «Тапор» y Вялікім Княстве Літоўскім. Паходзяць ад літоўскага баярына Бутрыма  (польск.), які ўдзельнічаў y заключэнні Гарадзельскай уніі 1413 года.

Бутрымовічы

Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду Бутрым

Радавод

правіць

Палеская галіна роду

  1. Ігнацій (нар. 1680); ж. — Іаанна Вішнеўская.
    1. Якуб (Якаў) (нар. 1710); ж. — Настасся Гарчак (нар. 1720).
      1. Aдрыян  (укр.)(Антоній) (1744 (1746)—1802 (1819)), уніяцкі епіскап-суфраган пінскі і тураўскі, y 1793 суфраган кіеўскага мітрапаліта.
      2. Томаш, дамініканец.
      3. Юзаф, шамбелян, каморнік Аршанскага павета.
      4. Мaцей (Матэвуш) (1745—1814), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме. 3 1778 канюшы, з 1780 мечнік, з 1783 суддзя гродскі, з 1785 падстароста, з 1791 лоўчы пінскі. Набліжаны гетмана М. К. Агінскага. Ініцыятар шырокіх гаспадарчых пераўтварэнняў на Піншчыне. Ажыццяўляў пракладку гасцінцаў, Мухавецкага і Агінскага каналаў, праводзіў меліярацыю. Удзельнічаў y працы Чатырохгадовага сойма 1788—1792, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Заснавальнік палаца ў Пінску, з 1774 года ўладальнік маёнтка Лапаціна з в. Хлябы; ж. — Хрысціна Лях-Шырма (1740—1817).
        1. Юзэфа (Юзафіна) (1775—1859), маці Напалеона Орды; м. — Міхаіл Орда, кобрынскі павятовы маршалак.
        2. Ксаверый (1777—1810).
        3. Рышард (1780—1862), суддзя пінскі, уладальнік маёнтка Лапаціна; ж. — Феліцыя Радзевіч (пам. 1862).
          1. Ксаверый Францішак Мельхір (1820—1911); ж. — Аляксандра Быхавец (пам. 1915), дачка Адама Яна Віктара Быхаўца.
            1. Ядвіга Бірута (нар. 1863); м. — Відацкі.
            2. Вітальд Матэвуш (1865—1917).
            3. Збігнеў Станіслаў (1868—1923).
              1. Ірэна.
              2. Вітольд (нар. 1906).
                1. Рышард.
              3. Марыя.
              4. Збігнеў (нар. 1900).
      5. Ян (1752—1812), шамбялян Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1789 года, з 1808 года ўладальнік Дабраслаўкі; ж. — 2. Ангела Лях-Шырма.
        1. Аляксандр (1804—1839).
           
          Помнік на магіле Аляксандра Бутрымовіча (1804—1839) у Пінску.
        2. Нікіфар.
        3. Эміль (Эмільян) (нар. 1811), скончыў Віленскі ўніверсітэт, у 1829 годзе атрымаў патэнт на ступень кандыдата права.
    2. Вацлаў.

Іншыя вядомыя прадстаўнікі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць