Адам Ян Віктар Быхавец
Ада́м Ян Ві́ктар Бы́хавец герба «Магіла» (польск.: Adam Bychowiec; 23 снежня 1796 — ?) — шляхціч Ваўкавыскага павета, паўстанец 1863—1864 гадоў.
Адам Ян Віктар Быхавец | ||||
---|---|---|---|---|
Adam Jan Wiktor Bychowiec | ||||
![]() герб «Магіла» | ||||
|
||||
Нараджэнне | 23 снежня 1796 | |||
Смерць | пасля 1866 | |||
Род | Быхаўцы | |||
Бацька | Юзаф Быхавец | |||
Маці | Разалія з Біспінгаў[d] | |||
Жонка | Ізабела з Ельскіх[d] і Кацярынай з Жулкоўскіх[d] | |||
Дзеці | Аляксандра Быхавец[d] |
БіяграфіяПравіць
Сын Юзафа Быхаўца і Разаліі з Біспінгаў. Быў юрыстам, практыку адбываў у Гродне[1], пасля — суддзя ваўкавыскага апеляцыйнага суда[2].
У 1840 годзе валодаў маёнткам Адамкава ў Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні, за 1,5 км ад Лыскава[1].
Браў удзел у Студзеньскім паўстанні, арыштаваны ў 1863 і асуджаны да ссылкі. Меў прымусова прадаць частку ўладанняў (Зельзін і Юзафполь). Царскі ўрад усталяваў крайні тэрмін для продажу, пасля якога маёнткі маглі быць канфіскаваныя ў даход дзяржавы — 10 снежня 1867[3]. Частку ўладанняў разам з фальваркамі Лаўрыновічы і Юзафполь на 2780 дзесяцін выкупілі Івановы; другой, на 426 дзесяцін (разам з фальваркам Цэрэбух), пад канец XIX стагоддзя валодаў Казімір Брант[4].
У 1866 жыў пад наглядам паліцыі ў горадзе Нараўчат Пензенскай губерні (цяпер вёска ў Пензенскай вобласці Расіі).
Сям’яПравіць
Быў жанаты з Кацярынай Жулкоўскай, дачкою ваўкавыскага межавага суддзі Яна Жулкоўскага, і Ізабелай Ельскай[5], дачкой Людвіка Ельскага. Меў сына Здзіслава[2] і дачку Аляксандру.
Зноскі
- ↑ а б Witold Karpyza. Adamków // Ziemia Wołkowyska (польск.). — Lębork, 2007. — Т. 3. — С. 43—46.
- ↑ а б Анатоль Бензярук. Частка 6. Нашчадкі і прэтэндэнты // Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду / навуковы рэдактар У.А. Сенькавец. — Брэст: «Академия», 2006. — 130 с. — 200 экз. — ISBN 985-505-015-0.
- ↑ Witold Karpyza. Łysków // Ziemia Wołkowyska (польск.). — Lębork, 2005. — Т. 2. — С. 45—53.
- ↑ Zelzin (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 568
- ↑ РОД БЫХАЎЦАЎ ГЕРБУ “МАГІЛА” НА БРЭCЧЫНЕ . Праверана 21.08.2021.