Ваўкавыск

горад у Беларусі

Ваўкавы́ск[3] (афіц. транс.: Vaŭkavysk) — горад раённага падпарадкавання ў Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ваўкавыскага раёна, на р. Рось. Вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Вялікую Бераставіцу, Свіслач і аўтамабільных дарог на Масты, Слонім, Ружаны, Вялікую Бераставіцу. Насельніцтва 44 004 чал. (2018)[4].

Горад
Ваўкавыск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1005
Першая згадка
Плошча
  • 79 км²
Вышыня цэнтра
161 ± 1 м і 170 м[1]
Насельніцтва
  • 41 510 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовыя індэксы
231900
Аўтамабільны код
4
СААТА
4208501000
Афіцыйны сайт
Ваўкавыск на карце Беларусі ±
Ваўкавыск (Беларусь)
Ваўкавыск
Ваўкавыск (Гродзенская вобласць)
Ваўкавыск

Тапонім «Ваўкавыск» утварыўся ад назвы рэчкі Ваўкавыі, гідроніма балцка-яцвяжскага паходжання, што меў адпачатную форму *Vilkaujà (Вілкаўя) «Воўчая (рака)». Вядомы такі ж самы літоўскі гідронім Vilkauja, ад якога літоўскае мястэчка Вілкавішкіс — яго назва ўтвораная так жа сама, як і назва Ваўкавыска: Vilk-av- дало, з аднаго боку, гідронім Vilk-av-ja (> Vilkauja), а з другога — тут жа тапонім Vilk-av-išk-is[5]. Літоўскі тапонім Вілкавішкіс і гідронім Вілкаўя на тэрыторыі Літвы знаходзяцца на былых землях старажытнага племя яцвягаў, так жа сама як і Ваўкавыск (суседнічае з Зэльвай, ракой з яцвяжскай назвай).

Існуе, аднак, і іншая версія. Географ В. Жучкевіч ігнараваў гідронім Ваўкавыя і адштурхоўваўся ад засведчаных у летапісах назвах Волковысекъ, Вълковысек, Волковыйск. Іх ён называў двухасноўнымі назвамі з першай асновай «воўк». Што да другой асновы, дык дзеля таго што звесці іх усе да адной крыніцы не выпадае, прапаноўваліся не ўзгодненыя адзін з адным варыянты вытлумачэння: ад «выя» (шыя), «выць» або «высь» (вышыня). У версіі з «выць» ён спасылаўся на думку Ю. Сташэўскага, аўтара польскага «Геаграфічнага слоўніка»[6].

Гісторыя

правіць

Высокае Сярэднявечча

правіць
 
Шведская гара
 
Замчышча
 
Муравельнік

Гарадзішча старажытнага Ваўкавыска складаецца з дзвюх пляцовак — Шведскай гары і Замчышча. На падставе звестак раскопак устаноўлена, што паселішча на Шведскай гары было заснавана ў сярэдзіне або другой палове X ст. Пачатак жыцця на Замчышчы адносіцца да рубяжа XXI ст. Прыкладна ў гэты час было заселена гарадзішча Муравельнік, якое размешчана за 0,5 км на ўсход ад Шведскай гары. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра яго змяшчаецца ў рукапісным патэрыку «Туровской епископи заветъ блаженного Владимира» і датуецца 1005 годам. Пастанова мясцовых уладаў ад 1994 афіцыйна замацавала гэту дату як афіцыйны час заснавання горада[7].

Паселішча на Шведскай гары першапачаткова не было ўмацавана валам. Ён быў насыпаны ў канцы X ст. Шведская гара стала дзядзінцам. У пачатку XII ст. валам было ўмацавана Замчышча (гарадскі пасад) і яно ператварылася ў вакольны горад. На Замчышчы пачалося будаўніцтва цаглянага храма, якое па нейкіх прычынах было спынена на стадыі закладкі фундамента. Умацаванае паселішча на Шведскай гары першапачаткова з’яўлялася крэпасцю, якой кіраваў пастаўлены князем пасаднік. Пазней крэпасць стала замкам, дзе жылі сам князь, знаць, дружына.

Да сярэдзіны XII ст. канчаткова склалася тапаграфія старажытнага Ваўкавыска. На захад ад дзядзінца знаходзіцца ўмацаваны вакольны горад, заселены ў асноўным рамеснікамі, а вакол абедзвюх пляцовак размяшчаюцца неўмацаваныя паселішчы чорнага люду — бяднейшых рамеснікаў і прышлых людзей. Што датычыць Муравельніка, то жыццё на гэтым гарадзішчы спынілася.

Пад 1252 Ваўкавыск упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе як памежная крэпасць, сталіца удзельнага княства. Гэтую дату падаюць як першы пісьмовы ўпамін пра горада сучасныя энцыклапедычныя даведнікі[8][9]. У 1258 паселішча захапіў князь галіцкі Даніла Раманавіч.

Вялікае Княства Літоўскае

правіць
   
Пячаткі з гарадскім і павятовым гербамі

У другой пал. XIII ст. Ваўкавыск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзіўся ў валоданні вялікіх князёў Кейстута (2-я палова ХІV ст.), потым яго сына Вітаўта[9]. У ХІVХVII стст. тут, імаверна, існаваў замак. У канцы ХІV ст. Ваўкавыск стаў сталіцай павета[9]. 16 сакавіка 1410 года тэўтонскія рыцары на чале з вялікім магістрам Ульрыха фон Юнгінгена авалодалі Ваўкавыскам, магчыма, яны імкнуліся захапіць Вітаўта, які ў гэты час знаходзіўся ў Слоніме. 15 ліпеня 1410 года Ваўкавыская харугва брала ўдзел у Грунвальдскай бітве. У 1430 вялікі князь Вітаўт заснаваў у горадзе касцёл Святога Мікалая.

У 1503 вялікі князь Аляксандр надаў Ваўкавыску магдэбургскае права, з гэтага часу гараджане карысталіся гербам: «у блакітным полі выява галавы ваўка»[10]. У 1507 годзе горад увайшоў у склад Новагародскага ваяводства. У 1513 г. у Ваўкавыску 9 вуліц, горад плаціў у дзяржаўную скарбніцу 20 коп грошаў, аднолькава з Новагародкам і Слонімам[9]. З 1536 г. вядома Прачысценская царква.

Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Ваўкавыск двойчы, у 1655 і 1662, захоплівалі і бурылі расійскія войскі. Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гг. у сакавіку 1706 г. горад захапілі і разрабавалі шведы. У 1736 г. на сродкі Е. Ліноўскага ў Ваўкавыску размясцілася езуіцкая місія, у 1747 пры ёй адкрылася школа, у 1753 г. пачалося будаўніцтва касцёла. У другой палове XVIII ст. ў горадзе дзейнічалі піяры і марыявіткі. У 1792 г. каля 1000 дамоў, дзейнічалі касцёл і уніяцкая царква. Падчас паўстання 1794 года быў заняты паўстанцамі, моцна пацярпеў у ходзе баёў з расійскім войскам.

Расійская імперыя

правіць
 
План Ваўкавыска 1798 года. РДВГА

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ваўкавыск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе застаўся цэнтрам павета. У 17951861 у горадзе працавалі 4 суконныя мануфактуры.

У пачатку вайны 1812 года ў Ваўкавыску размяшчалася штаб-кватэра камандуючага 2-ім Заходнім расійскім войскам генерала Пятра Баграціёна. З чэрвеня да 3 (15) лістапада горад заняты французскім войскам, разбураны.

У 1844 годзе ў Ваўкавыску існавалі драўляныя касцёл і царква, прыходскае вучылішча, 2 бальніцы, аптэка. У 1845 горад атрымаў новы расійскі герб. Станам на 1860 год у Ваўкавыску было 492 дамы, 2 школы, касцёл Святога Вацлава, царква, 7 іўдзейскіх малітоўных дамоў, сінагога, цагельня, гарбатня, 2 млыны, бальніца, 58 крамаў. У 1885 праз горад прайшла чыгунка Баранавічы — Беласток; адкрылася чыгуначная станцыя. На 1891 у Ваўкавыску працавалі 19 прамысловых прадпрыемстваў.

Найноўшы час

правіць
 
Панарама горада, 1916

У 1907 горад ператварыўся ў буйны чыгуначны вузел. У Першую сусветню вайну з 1915 да 1918 года Ваўкавыск займалі нямецкія войскі. У 1919—1920 горад займалі польскія войскі і бальшавікі.

 
Панарама горада, 1935.

Пасля савецка-польскай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе Ваўкавыск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павета Беластоцкага ваяводства. На 1939 у месце працавалі чыгуналіцейны завод, 2 лесапільні, 2 цагельні, іншыя дробныя прадпрыемствы.

У 1939 годзе Ваўкавыск увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 стаў цэнтрам раёна Беластоцкай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Акупанты знішчылі ў горадзе і раёне больш за 29 тыс. чалавек, у т.л. 20 тыс. у створаным тут лагеры ваеннапалонных.

20 верасня 1944 Ваўкавыск далучылі да Гродзенскай вобласці. На 1954 год у Ваўкавыску працаваў ліцейна-механічны завод (дырэктар — В. Ярош) і цагельны завод. 3 сакавіка 1963 Ваўкавыск атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 12 красавіка 2001 адбылося афіцыйнае зацверджанне герба і сцяга горада. У 2004 годзе ў Ваўкавыску праводзіўся рэспубліканскі фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі».

27 снежня 2011 года ў склад горада ўключана вёска Альшымава Субацкага сельсавета[11].

Насельніцтва

правіць
  • XVIII стагоддзе: 1792 — 2 127 чал.
  • XIX стагоддзе 1815 — 818 чал.; 1844 — 2,5 тыс. чал.; 1849 — 2267 чал.; 1860 — 3472 чал., з іх 1503 каталікі, 451 праваслаўны, 1518 іўдзеяў[12]; 1889 — 7071 чал. (3894 муж. і 3177 жан.), у тым ліку 1628 праваслаўных, 2425 каталікоў, 16 пратэстантаў, 2982 іўдзеі, 20 магаметанаў; паводле саслоўя: 263 шляхцічы, 3 праваслаўнага духавенства, 1 каталіцкага духавенства, 48 грамадзян нашчадкавых і асабістых, 138 купцоў, 5396 мяшчан, 216 цэхавых, 102 сяляніны, 20 асаднікаў, 868 ваеннага стану, 15 замежных падданых[13]; 1891 — 8057 чал., з іх 2752 каталікоў, 1934 праваслаўныя, 16 пратэстантаў, 3332 іўдзеі, 23 магаметаніны[12]; 1897 — 10 323 чал.
  • XX стагоддзе: 1914 — 16 754 чал.; 1939 — 16,7 тыс. чал.; 1969 — 21,5 тыс. чал.[8][14]; 1992 — 42 тыс.[8]; 1995 — 43,6 тыс. чал.[14]
  • XXI стагоддзе: 2005 — 42,8 тыс. чал.; 2006 — 46,3 тыс. чал.; 2008 — 46,4 тыс. чал.; 2015 — 44 084 чал.[15]; 2016 — 44 110 чал.[16]; 2017 — 44 188 чал.[4]; 2018 — 44 004 чал.; 2023 — 41 991 чал.

Эканоміка

правіць

Працуюць прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, у тым ліку ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат», ААТ «Беллакт», ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод». Гасцініца «Бярозка». Ваўкавыск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння[17].

Транспарт

правіць

Транспартная сістэма Ваўкавыску ўключае 2 чыгуначныя станцыі Ваўкавыск-Горад і Ваўкавыск-Цэнтральны, лакаматыўнае дэпо, вагоннае дэпо і дыстанцыю шляху «Баранавіцкага аддзялення БЧ», аўтавакзал, «Грузавы аўтапарк № 6», «Аўтобусны парк № 4», Ваўкавыскую філію ПУП «Аўтатранс № 9» Гродзенскага аблспажыўсаюза, ААТ «Ваўкавыскспецаўтатранс».

Культура

правіць

Дзейнічаюць 5 бібліятэк, дом культуры, метадычны цэнтр, ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна, цэнтр рамёстваў, кінатэатр.

Народныя калектывы «Натхненне», «Вяселле», «Ютшэнка», «Медуніца», «Пяшчота», заслужаны тэатр драмы і камедыі «Славуціч».

Адукацыя

правіць

У Ваўкавыску працуюць аграрны і педагагічны каледжы, 2 гімназіі, 6 сярэдніх і музычная школы.

У Ваўкавыску працуюць 2 спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы алімпійскага рэзерву, 2 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы прафсаюзаў, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы.

У горадзе знаходзіцца адна з найлепшых у Беларусі мотакросавых трас, дзе праводзіліся два этапы чэмпіянату Еўропы ў класе матацыклаў да 250 см³ і этап чэмпіянату свету на матацыклах з калыскамі. Рэгулярна праходзяць адкрытыя чэмпіянаты Беларусі ў розных класах матацыклаў.

Забудова

правіць
 
Цэнтр горада
 
Краявід горада са Шведскай гары

Вуліцы і плошчы

правіць
Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
129-й Арлоўскай дывізіі вуліца Шашэйная вуліца
Баграціёна вуліца Шляхецкая вуліца
Дзяржынскага вуліца Замкавая вуліца
Жолудзева вуліца Вакзальная вуліца
Зенітчыкаў вуліца Замасцянская вуліца
Карла Маркса вуліца Слонімская вуліца
Касцельная вуліца
3 мая вуліца
Леніна вуліца Петрашэўская вуліца (частка)
Шырокая вуліца
Свярдлова вуліца
Леніна плошча Рынак пляц (частка)
Рыначная вуліца (частка)
Свабоды плошча
Панковай вуліца Гродзенская вуліца
Перамогі вуліца Пякарская вуліца
Віленская вуліца
Савецкая вуліца Крамяніцкая вуліца
Біскупская вуліца [18]
Аляксандраўская вуліца
Тадэвуша Касцюшкі вуліца
Леніна вуліца
Сацыялістычная вуліца Лазарэтная вуліца
Чырвонаармейская вуліца Кашарная вуліца[19]
Школьная вуліца Гімназічная вуліца

Славутасці

правіць

Страчаная спадчына

правіць
  • Касцёл Святога Станіслава Косткі (XX ст.)
  • Сінагога Вялікая (XIX ст.)
  • Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (XIX ст.)

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 384.
  6. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 55-56.
  7. История на Волковысский райисполком. Официальный сайт
  8. а б в Шаблюк В. Ваўкавыск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 232.
  9. а б в г Грынявецкі В. Ваўкавыск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 394. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  10. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  11. Решение Волковысского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 72 Об административно-территориальном устройстве Волковысского района
  12. а б Krzywicki J. Wołkowysk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 876.
  13. Ваўкавыск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  14. а б Беларусь 1995.
  15. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
  18. Быховцев Н. Волковыск до 1812 г., Volkovysk.by
  19. Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Гродненщина. — Минск, 2009.

Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "Staszewski", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "KTSB", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "at", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "walyncewicz", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць