Максім Юр’евіч Вітус

беларускі футбаліст

Максім Вітус (нар. 11 лютага 1989, Ваўкавыск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Максім Вітус
Maksim Vitus.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Юр’евіч Вітус
Нарадзіўся 11 лютага 1989(1989-02-11)[1][2][3] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 181 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Беларусь ПМЦ (Паставы) 13 (0)
2006—2011 Беларусь Партызан (Мінск) 59 (0)
2012—2014 Беларусь Нёман (Гродна) 79 (3)
2015 Беларусь Дынама (Мінск) 19 (0)
2016 Харватыя Спліт 22 (0)
2017—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 83 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2010 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (0)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 мая 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2014

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец ваўкавыскага футбола, з 2007 года гуляў у мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»). У лютым 2012 года, пасля распаду «Партызана», трапіў у гродзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным левым абаронцам. У сезоне 2013 некаторы час выкарыстоўваўся як флангавы паўабаронца, але пазней вярнуўся на звыклую пазіцыю левага абаронцы.

У кастрычніку 2014 года быў на праглядзе ў казахстанскім «Кайсары»[4], але пазней вярнуўся ў Гродна. У снежні 2014 года быў на праглядзе ў польскай «Завішы», але не падышоў клубу[5]. У студзені 2015 года, пакінуўшы «Нёман»[6], адправіўся разам з мінскім «Дынама» ў Турцыю на прагляд[7]. Знаходзіўся ў «Дынама» два месяцы, і нарэшце 19 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з клубам[8]. У складзе дынамаўцаў здолеў замацавацца на пазіцыі левага абаронцы.

У студзені 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з харвацкім клубам «Спліт»[9]. У лістападзе 2016 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт са «Сплітам»[10].

Пасля зыходу са «Спліта» Вітусам цікавіўся шэраг беларускіх і замежных клубаў. 1 лютага 2017 года было абвешчана аб пераходзе абаронцы ў брэсцкае «Дынама»[11]. У складзе брэсцкай каманды стаў асноўным левым абаронцам. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да канца 2020 года[12]. У сезоне 2019 заставаўся іграком асноўнага складу, у чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года пакінуў брэсцкі клуб[13], аднак у студзені 2020 года вярнуўся і падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі на адзін год[14]. У сезоне 2020 з’яўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2020 года разам з большасцю асноўнага складу пакінуў брэсцкі клуб.

Міжнародная кар’ераПравіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. З’яўляўся іграком алімпійскай зборнай Беларусі і трапіў у заяўку на Алімпійскія гульні 2012, але атрымаў траўму ў кантрольным матчы супраць лонданскага «Альянса аматараў футбола», і замест яго на Алімпіядзе выступіў Максім Скавыш.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 Д3 ПМЦ   13 0
2006 дубль МТЗ-РІПА   11 0
2007 дубль МТЗ-РІПА   19 0
2008 Д1 МТЗ-РІПА   5 0
2009 Д1 МТЗ-РІПА   6 0
2010 Д1 Партызан   19 0
2011 Д2 Партызан   29 0
2012 Д1 Нёман   23 2
2013 Д1 Нёман   29 1
2014 Д1 Нёман   27 0
2015 Д1 Дынама (Мінск)   19 0
2015/16 (2) Д1 Спліт   11 0
2016/17 (1) Д1 Спліт   11 0
2017 Д1 Дынама (Брэст)   24 0
2018 Д1 Дынама (Брэст)   23 0
2019 Д1 Дынама (Брэст)   21 0
2020 Д1 Дынама (Брэст)   15 0

Зноскі

СпасылкіПравіць