Максім Пятровіч Скавыш
Максім Скавыш (нар. 13 лістапада 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст года Беларусі (2020).
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Максім Пятровіч Скавыш | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 лістапада 1989[1][2] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец футбольнай школы «Змена» (Мінск), з 2007 года гуляў за барысаўскі БАТЭ. У сакавіку 2012 года разам з Міхаілам Гардзейчуком быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну». Пасля года ў Бабруйску, у лютым 2013 года быў арандаваны калінінградскай «Балтыкай»[3], а ў маі таго ж года быў выкуплены прыбалтыйскім клубам[4].
У чэрвені 2015 года не стаў падаўжаць кантракт з «Балтыкай». Планавалася, што Максім стане іграком саратаўскага «Сокала», але ў апошні момант пераход сарваўся[5]. Пазней стаў трэніравацца разам з мінскім «Дынама», але ў выніку клуб не стаў падпісваць кантракт з нападнікам[6]. У ліпені 2015 года прыбыў у стан жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і 22 ліпеня падпісаў кантракт з аўтазаводцамі[7]. У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага нападніка.
У студзені 2016 года падоўжыў пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[8]. Добра правёў першую палову сезона 2016, стаўшы адным з лідараў жодзінцаў, дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі. У канцы чэрвеня 2016 года перайшоў у ізраільскі клуб «Хапаэль» з Кфар-Савы[9]. Аднак, замацавацца ў аснове не здолеў і ў студзені 2017 года пакінуў Ізраіль[10]. Неўзабаве пасля вяртання з Ізраіля зноў стаў іграком аўтазаводцаў[11]. У сезоне 2017 правёў за «Тарпеда-БелАЗ» усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, забіў 9 галоў.
У снежні 2017 года вярнуўся ў БАТЭ[12]. У складзе барысаўскай каманды стаў пераважна выхадзіць на замену. У сезоне 2018 забіў 11 галоў у Вышэйшай лізе, з іх 8 пасля выхаду на замену.
У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У верасні 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[13]. У сезоне 2020 стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі з 19 галамі, а таксама быў прызнаны футбалістам года Беларусі.
Міжнародная кар’ера правіць
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі, на гэтым чэмпіянаце забіў мяч у вароты зборнай Ісландыі. З 2011 года гуляў за алімпійскую зборную Беларусі. На Алімпійскіх гульнях 2012 выйшаў на замену ў адным матчы.
3 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Эстоніі. Пасля 2014 года доўгі час не выклікаўся ў зборную, але ў сакавіку 2017 года зноў трапіў у каманду пасля таго, як яе ўзначаліў галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка.
Дасягненні правіць
- Чэмпіён Беларусі (7): 2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2018, 2021
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2010, 2016, 2020, 2021
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2010, 2011, 2023
- Футбаліст года Беларусі: 2020
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2020 (19 галоў)
- Найлепшы ігрок чэмпіянату Беларусі: 2020
- Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2020
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2009, 2019, 2020, 2021, 2022
- Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011 (Данія)
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | Д1 | БАТЭ | 1 | 0 | |
2008 | Д1 | БАТЭ | 16 | 0 | |
2009 | Д1 | БАТЭ | 25 | 12 | |
2010 | Д1 | БАТЭ | 26 | 9 | |
2011 | Д1 | БАТЭ | 21 | 3 | |
2012 | Д1 | Белшына | 30 | 4 | |
2012/13 (2) | Д2 | Балтыка | 11 | 3 | |
2013/14 | Д2 | Балтыка | 31 | 3 | |
2014/15 | Д2 | Балтыка | 15 | 1 | |
2015 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 12 | 1 | |
2016 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 14 | 7 | |
2016/17 (1) | Д1 | Хапаэль (Кфар-Сава) | 8 | 0 | |
2017 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 30 | 9 | |
2018 | Д1 | БАТЭ | 29 | 11 | |
2019 | Д1 | БАТЭ | 25 | 10 | |
2020 | Д1 | БАТЭ | 29 | 19 | |
2021 (1) | Д1 | БАТЭ | 15 | 9 |
Крыніцы правіць
- ↑ Maksim Skavysh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maksim Skavysh // FBref.com
- ↑ Максим Скавыш отдан в аренду калининградской "Балтике" (руск.). football.by (19 лютага 2013). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ "Балтика" выкупает Максима Скавыша у БАТЭ (руск.). football.by (23 мая 2013). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Максим Скавыш: «Переход в «Сокол» сорвался. Теперь жду новых предложений» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Переход Скавыша в минское «Динамо» не состоялся (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Максим Скавыш стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (22 ліпеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом (руск.). football.by (27 студзеня 2016). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Скавыш перешел в «Хапоэль» из Кфар-Савы (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Скавыш покинул «Хапоэль» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Максим Скавыш вновь в жодинском «Торпедо-БелАЗ» (руск.). football.by (16 студзеня 2017). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Максим Скавыш перешел в БАТЭ (руск.). football.by (15 снежня 2017). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Скавыш продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (24 верасня 2019). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Футбол. Нападающий БАТЭ Максим Скавыш подписал контракт с "Шахтером" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2023.