ФК Тарпеда-БелАЗ

беларускі футбольны клуб

«Тарпеда-БелАЗ» — беларускі футбольны клуб з горада Жодзіна, заснаваны ў 1961 годзе. З 1992 года ўдзельнічае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 1994—2001 гадоў). Уладальнік Кубка Беларусі (2016, 2023).

Тарпеда-БелАЗ
TorpedoZhodinoLogo.png
Поўная назва ТАА «Футбольны клуб „Тарпеда-БелАЗ“»
Заснаваны 1961
Горад Жодзіна, Беларусь
Стадыён «Тарпеда»
Умяшчальнасць: 6500
Дырэктар Аляксандр Пугач
Галоўны трэнер Дзмітрый Молаш
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2022 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

Каманда была заснавана ў 1961 годзе, на базе Беларускага аўтамабільнага завода. Першапачаткова мела назву «Ракета». Першы матч у гісторыі футбольны клуб з Жодзіна правёў 6 мая 1962 года. У Мінску аўтазаводцам супрацьстаяла моцная каманда «Гвардзеец». Сустрэча праходзіла ў роўнай барацьбе, аднак перамогу атрымалі гаспадары — 3:2. Менавіта гэты паядынак і стаў адпраўной кропкай у гісторыі каманды.

Адраджэнне калектыву звязана з імем Якава Шапіры, трэнера, які вывеў «аўтабудаўнікоў» у вышэйшы дывізіён у 2001 годзе.

У 2012 годзе клуб заняў апошняе месца ў Вышэйшай лізе і атрымаў права на стыкавыя матчы з «Гарадзеяй», што заняла другое месца ў Першай лізе. У першым матчы «Тарпеда» саступіла з лікам 0:1, але ў другім здолела ўзяць рэванш — 4:0 — і захавала месца ў эліце.

У верасні 2019 года галоўным трэнерам жодзінскай каманды стаў Юрый Пунтус, які ў 2020 годзе здолеў прывесці клуб да яго першых у гісторыі бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі.

2021 годПравіць

У пачатку 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

У кваліфікацыі Лігі канферэнцый УЕФА 2020/2021 клуб сустракаўся з дацкім «Капенгагенам». З-за міжнародных санкцый і паветранай блакады «Тарпеда-БелАЗ» вымушаны быў правесці хатнюю гульню па-за межамі Беларусі. Першапачаткова разглядаўся варыянт з тульскім стадыёнам «Арсенал», аднак жодзінцам адмовілі, з-за чаго хатняя гульня прайшла на стадыёне «Цэнтральны» ў горадзе Казань, дзе каманда прайграла з лікам 0:5.

Сезон у чэмпіянаце Беларусі атрымаўся няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. У ліпені 2021 года Пунтус пакінуў пасаду галоўнага трэнера, якую заняў яго памочнік Сяргей Зяневіч. Трохі палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, жодзінская каманда фінішавала на восьмым месцы.

2022 годПравіць

Сезон 2022 жодзінская каманда пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Дзмітрыя Молаша. Страт чэмпіянату атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела паражэнні ў першых трох матчах, але неўзабаве выправіла становішча і апынулася ў сярэдзіне табліцы. Добрая гульня ў другой палове сезона дазваляла змагацца за болей высокія месцы, аднак няўпэўнены фініш пакінуў жодзінцаў на восьмым радку.

Папярэднія назвыПравіць

  • 1961—1967: «Ракета»
  • 1967—1969: «Аўтазаводзец»
  • 1969—1988: «Тарпеда»
  • 1989—1992: БелАЗ
  • 1992—2010: «Тарпеда»
  • з 2011: «Тарпеда-БелАЗ»

ДасягненніПравіць

БССРПравіць

Рэспубліка БеларусьПравіць

Цяперашні складПравіць

Станам на май 2023 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Паз. Імя Нар.
21   Бр Цімафей Юрасаў 2003
91   Бр Дзмітрый Дудар 1991
92   Бр Яўген Абрамовіч 1995
2   Аб Аляксандр Чыж 1997
3   Аб Уладзіслаў Мялько (у арэндзе з БАТЭ) 2004
5   Аб Ігар Бурко 1988
12   Аб Раман Вягера 2000
66   Аб Рыгор Марцьянаў 2002
88   Аб Кірыл Глушчанкоў 2000
6   ПА Кірыл Прамудраў (капітан) 1992
8   ПА Анатоль Макараў 1996
10   ПА Дзмітрый Лісаковіч 1999
11   ПА Аляксандр Бацішчаў 1991
Паз. Імя Нар.
17   ПА Антон Кавалёў 2000
18   ПА Мікіта Пацко 1995
27   ПА Аляксандр Ксенафонтаў (у арэндзе з «Родзіны») 1999
70   ПА Вадзім Пабудзей 1994
87   ПА Ягор Мычолкін 2002
95   ПА Эванс Менса 1998
97   ПА Максім Мякіш 2000
13   Нап Эманюэль Авано 2001
22   Нап Дзмітрый Вашкевіч (у арэндзе з «Белшыны») 2000
33   Нап Валерый Гарбачык 1995
96   Нап Яўген Шаўчэнка 1996
99   Нап Уладзіслаў Скаўпнёў 2005

Па-за складамПравіць

Паз. Імя Нар.
20   ПА Ліпэ Велозу 1997

Ігракі ў арэндзеПравіць

Паз. Імя Нар.
  Аб Андрэй Кавальчук (у «Жодзіне-Паўднёвым» да снежня 2023 года) 2003
  ПА Аляксей Анцілеўскі (у «Славіі» да снежня 2023 года) 2002
Паз. Імя Нар.
55   Нап Дзмітрый Галуза (у «Баранавічах» да снежня 2023 года) 2001
  Нап Мікалай Макарэвіч (у «Жодзіне-Паўднёвым» да снежня 2023 года) 2002

Рэзервовы складПравіць

Паз. Імя Нар.
  Бр Сяргей Верамко 1982
  Бр Арсеній Забродскі 2003
  Бр Назар Чыж 2006
  Аб Уладзіслаў Агейчык 2004
  Аб Яўген Каліноўскі 2002
  Аб Уладзімір Манаеў 2004
  Аб Мацвей Прыцкер 2005
  Аб Арцём Чугункоў 2005
  Аб Дзмітрый Шароў 2005
7   ПА Арсеній Галушка 2003
  ПА Глеб Баско 2004
  ПА Уладзіслаў Елістратаў 2006
  ПА Раман Жалезны 2004
Паз. Імя Нар.
  ПА Алег Калеснікаў 2006
  ПА Павел Круцько 2006
  ПА Міхаіл Ладуцька 2004
  ПА Вадзім Міхейчык 2001
  ПА Мацвей Сакалоўскі 2006
  ПА Арцём Сідорык 2005
  ПА Іван Сівакоў 2002
  ПА Іван Сіўкоў 2005
  ПА Андрэй Хачатуран 1987
  Нап Уладзіслаў Жалевіч 2006
  Нап Ілья Майбарада 2004
  Нап Кірыл Нябышынец 2006

Трэнерскі штабПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 13 15 5 0 10 13–31 10 1/16 фіналу
1992/93 Першая (Д1) 17 32 2 4 26 17–68 8 1/8 фіналу   Вылет у Другую лігу
1993/94 Другая (Д2) 8 28 8 10 10 24–29 26 1/8 фіналу
1994/95 Другая (Д2) 10 30 11 6 13 37–35 28 1/16 фіналу
1995 Другая (Д2) 11 14 3 6 5 13–15 15 1/16 фіналу
1996 Другая (Д2) 7 24 8 9 7 24–20 33 1/16 фіналу
1997 Другая (Д2) 5 30 14 8 8 37–25 50 1/16 фіналу
1998 Першая (Д2) 5 30 15 10 5 58–31 55 1/16 фіналу Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 7 30 11 11 8 55–43 44 1/16 фіналу
2000 Першая (Д2) 7 30 13 6 11 44–36 45 1/16 фіналу
2001 Першая (Д2) 1 28 21 3 4 56–13 66 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2002 Вышэйшая (Д1) 5 26 13 4 9 38–27 43 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 6 30 13 10 7 44–25 49 1/8 фіналу
2004 Вышэйшая (Д1) 4 30 19 2 9 57–28 59 1/16 фіналу
2005 Вышэйшая (Д1) 4 26 14 5 7 40–25 47 1/8 фіналу
2006 Вышэйшая (Д1) 11 26 7 9 10 21–27 30 Чвэрцьфінал
2007 Вышэйшая (Д1) 4 26 11 10 5 28–21 43 1/16 фіналу
2008 Вышэйшая (Д1) 13 30 7 10 13 25–36 31 1/8 фіналу
2009 Вышэйшая (Д1) 8 26 10 7 9 31–22 37 Фіналіст
2010 Вышэйшая (Д1) 11 33 7 7 19 33–58 28 1/16 фіналу
Пераходныя матчы[A] 2 1 1 0 3–1
2011 Вышэйшая (Д1) 6 33 9 14 10 37–41 41 1/16 фіналу
2012 Вышэйшая (Д1) 11 30 5 9 16 17–39 24 Паўфінал
Пераходныя матчы[B] 2 1 0 1 4–1
2013 Вышэйшая (Д1) 5 32 12 6 14 33–38 42 1/8 фіналу
2014 Вышэйшая (Д1) 4 32 13 11 8 38–30 50 1/16 фіналу
2015 Вышэйшая (Д1) 7 26 10 6 10 31–29 36 Уладальнік
2016 Вышэйшая (Д1) 5 30 13 9 8 47–33 48 Чвэрцьфінал
2017 Вышэйшая (Д1) 5 30 14 9 7 43–27 51 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 5 30 16 7 7 36–18 55 1/8 фіналу
2019 Вышэйшая (Д1) 6 30 13 6 11 41–36 45 Чвэрцьфінал
2020 Вышэйшая (Д1) 3 30 16 8 6 55–37 56 Паўфінал
2021 Вышэйшая (Д1) 8 30 10 6 14 38–43 36 Чвэрцьфінал
2022 Вышэйшая (Д1) 8 30 11 10 9 35–32 43 Уладальнік
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць СКВІЧа, другой каманды Першай лігі 2010.
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Гарадзеі», другой каманды Першай лігі 2012.

ЕўракубкіПравіць

Дэбют клуба ў еўракубках адбыўся 1 ліпеня 2010 года: у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА 2010/11 жодзінцы (якія трапілі ў турнір у як фіналісты Кубка) ўпэўнена перамаглі ісландскі «Фюлкір», але ў другім саступілі клубу ОФК з Сербіі.

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
2010/2011 Ліга Еўропы 1 к/р   Фюлкір (Рэйк’явік) 3:0 (Х) 3:1 (Г) 6:1  
2 к/р   ОФК (Бялград) 2:2 (Г) 0:1 (Х) 2:3  
2015/2016 Ліга Еўропы 1 к/р   Кукесі 0:2 (Г) 0:0 (Х) 0:2  
2016/2017 Ліга Еўропы 2 к/р   Дэбрэцэн 2:1 (Г) 1:0 (Х) 3:1  
3 к/р   Рапід (Вена) 0:0 (Х) 0:3 (Г) 0:3  
2020/2021 Ліга канферэнцый 2 к/р   Капенгаген 1:4 (Г) 0:5 (Х) 1:9  

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

  1. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  2. Основной состав
  3. На 85-м году жизни умер заслуженный тренер Беларуси Михаил Андружейчик(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2022. Праверана 2 чэрвеня 2022.

СпасылкіПравіць