Даніла Вячаслававіч Нячаеў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Даніла Нячаеў)

Даніла Нячаеў (нар. 30 кастрычніка 1999, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Даніла Нячаеў
Поўнае імя Даніла Вячаслававіч Нячаеў
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1999(1999-10-30)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 79 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 27
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 2 (0)
2019   Беларусь Ліда 25 (2)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 19 (1)
2021—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 66 (1)
2024— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2020 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
2021— Беларусь Беларусь 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024

Клубная кар’ера

правіць

З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпро» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[3].

У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 24 лістапада 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:3) на пазіцыі левага абаронцы.

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», адправіўся на прагляд у аб’яднаную каманду, але не падышоў і пазней далучыўся да «Ліды». У сакавіку 2019 года афіцыйна папоўніў склад склад аб’яднанай каманды (якая атрымала назву «Дняпро») і быў адпраўлены ў арэнду ў лідскі клуб[4]. У складзе «Ліды» быў трывалым іграком стартавага складу.

У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5]. Пачынаў сезон 2020 у дублі, аднак неўзабаве замацаваўся ў асноўнай камандзе. Гуляючы ў якасці абаронцы, за сезон забіў гол і аддаў 5 галявых перадач, што не выратавала бабруйскі клуб ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не быў дапушчаны да чэмпіянату Беларусі і пэўны час не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. У ліпені 2023 года нарэшце падпісаў новы кантракт з клубам[7] і неўзабаве прыняў удзел у матчах кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць албанскага «Партызані». У снежні 2023 года пакінуў БАТЭ[8].

У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[9]. У лютым 2024 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[10].

Міжнародная кар’ера

правіць

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7).

24 сакавіка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Гандураса (1:1).

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дняпро   27 4
2018 Д1 Дняпро   2 0
2019 Д2 Ліда   25 2
2020 Д1 Белшына   19 1
2021 Д1 БАТЭ   24 0
2022 Д1 БАТЭ   28 1
2023 Д1 БАТЭ   14 0

Грамадзянская пазіцыя

правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[12][13].

Крыніцы

правіць
  1. а б https://fcbate.by/team/base/40
  2. http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/46744-nechaev-d-v
  3. Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Перешедшие в объединенную команду "Дняпро-МЧЗ" Болтрушевич и Нечаев будут отданы в аренду (руск.). football.by (12 сакавіка 2019). Праверана 5 лютага 2024.
  5. Болтрушевич и Нечаев стали игроками "Белшины" (руск.). football.by (24 лютага 2020). Праверана 5 лютага 2024.
  6. БАТЭ объявил о подписании контракта с Нечаевым (руск.). football.by (15 студзеня 2021). Праверана 5 лютага 2024.
  7. Нечаев подписал контракт с БАТЭ, но в заявку на чемпионат пока не внесен (руск.). football.by (10 ліпеня 2023). Праверана 5 лютага 2024.
  8. БАТЭ объявил об уходе пятерых игроков (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 5 лютага 2024.
  9. Семерым "беглым" атлетам разрешили заниматься профдеятельностью в Беларуси (руск.). sputnik.by (26 студзеня 2024). Праверана 5 лютага 2024.
  10. Данила Нечаев подписал контракт с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (5 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.
  11. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 5 лютага 2024.
  12. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  13. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.