ФК Дняпро Магілёў
«Дняпро» — беларускі футбольны клуб з горада Магілёва, заснаваны ў 1960 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Дняпро Магілёў | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Поўная назва | ТАА «Футбольны клуб „Дняпро-МГЗ“» | ||
Заснаваны | 1960 | ||
Горад | Магілёў, Беларусь | ||
Стадыён |
«Спартак» Умяшчальнасць: 7350 |
||
Галоўны трэнер | Ігар Чумачэнка | ||
Чэмпіянат | Другая ліга | ||
2019 | ▼ 14 месца ў Вышэйшай лізе, паражэнне ў стыкавых матчах | ||
Сайт | fc-dnepr.by(руск.) | ||
|
ГісторыяПравіць
У савецкі час гуляў у заходняй зоне Другой лігі чэмпіянату СССР, найвышэйшае дасягненне — выхад у Першую лігу (1982, у Першай лізе выступаў у 1983).
Па выніках сезона 2018 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе. Аднак, 8 лютага 2019 года было абвешчана аб падпісанні дагавора аб намерах з мінскім «Промнем», згодна з якім прадугледжвалася стварэнне аб’яднанай каманды ў Вышэйшай лізе. Пасля гэтага шэраг ігракоў магілёўскага клуба адправіліся на прагляд у «Прамень», некаторыя з іх падпісалі кантракт, астатнія разышліся па іншых клубах. 20 сакавіка 2019 года «Прамень» афіцыйна абвясціў аб пераездзе ў Магілёў і змене назвы на «Дняпро». Асноўную каманду ўзначалілі спецыялісты «Промня», а дубль склаўся з ігракоў і трэнераў былога «Дняпра», юнацкія ж каманды ў двух клубах засталіся асобнымі.
Па выніках сезона 2019 аб’яднаная каманда «Дняпро» страціла месца ў Вышэйшай лізе. Клуб меў істотныя даўгі, у выніку яго пакінулі ўсе ігракі і трэнеры. Магілёўскія ўлады не здолелі дамовіцца аб перадачы клуба дзяржаве, таму была заснаваны новы клуб пад афіцыйнай назвай «Дняпро-Магілёў», які далучыўся да Другой лігі.
ЭмблемыПравіць
- Гісторыя эмблем «Дняпра»
Папярэднія назвыПравіць
- «Хімік» (1960—1963)
- «Спартак» (1963—1973)
- «Дняпро» (1973—1997)
- «Дняпро-Трансмаш» (1998—2005)
- «Дняпро» (з 2006)
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі: 1998
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1992
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
Цяперашні складПравіць
Станам на люты 2021 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].
|
|
Статыстыка выступленняўПравіць
Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Першая (Д1) | 2 | 15 | 11 | 2 | 2 | 28–4 | 24 | Фіналіст | |
1992/1993 | Першая (Д1) | 5 | 32 | 17 | 7 | 8 | 54–33 | 41 | Чвэрцьфінал | |
1993/1994 | Першая (Д1) | 4 | 30 | 17 | 6 | 7 | 45–22 | 40 | 1/8 фіналу | |
1994/1995 | Першая (Д1) | 5 | 30 | 12 | 9 | 9 | 44–35 | 33 | Паўфінал | |
1995 | Першая (Д1) | 6 | 15 | 7 | 1 | 7 | 26–23 | 22 | 1/8 фіналу | |
1996 | Першая (Д1) | 9 | 30 | 11 | 6 | 13 | 33–36 | 39 | Паўфінал | |
1997 | Першая (Д1) | 4 | 30 | 15 | 7 | 8 | 48–32 | 52 | Паўфінал | |
1998 | Вышэйшая (Д1) | 1 | 28 | 21 | 4 | 3 | 55–12 | 67 | Чвэрцьфінал | Змена назваў ліг |
1999 | Вышэйшая (Д1) | 4 | 30 | 17 | 9 | 4 | 53–27 | 60 | 1/8 фіналу | |
200 | Вышэйшая (Д1) | 7 | 30 | 14 | 7 | 9 | 55–33 | 49 | 1/8 фіналу | |
2001 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 26 | 8 | 7 | 11 | 29–37 | 31 | 1/8 фіналу | |
2002 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 26 | 10 | 6 | 10 | 38–37 | 36 | Чвэрцьфінал | |
2003 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 30 | 8 | 10 | 12 | 38–46 | 34 | 1/8 фіналу | |
2004 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 30 | 11 | 4 | 15 | 29–37 | 37 | Чвэрцьфінал | |
2005 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 26 | 12 | 7 | 7 | 48–36 | 43 | 1/16 фіналу | |
2006 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 26 | 6 | 5 | 15 | 29–47 | 23 | 1/8 фіналу | |
2007 | Вышэйшая (Д1) | 13 | 26 | 5 | 8 | 13 | 21–33 | 23 | Чвэрцьфінал | |
2008 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 30 | 9 | 11 | 10 | 45–42 | 38 | 1/16 фіналу | |
2009 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 26 | 12 | 4 | 10 | 31–26 | 40 | 1/8 фіналу | |
2010 | Вышэйшая (Д1) | 8 | 33 | 11 | 7 | 15 | 40–53 | 40 | 1/16 фіналу | |
2011 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 33 | 6 | 14 | 13 | 29–51 | 32 | 1/16 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2012 | Першая (Д2) | 1 | 28 | 20 | 3 | 5 | 75–22 | 63 | 1/8 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2013 | Вышэйшая (Д1) | 11 | 32 | 9 | 6 | 17 | 28–42 | 33 | Паўфінал | |
Пераходныя матчы1 | 2 | 1 | 1 | 0 | 3–1 | |||||
2014 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 32 | 2 | 14 | 16 | 19–42 | 20 | 1/8 фіналу | |
Пераходныя матчы2 | 2 | 0 | 1 | 1 | 1–3 | Вылет у Першую лігу | ||||
2015 | Першая (Д2) | 4 | 30 | 17 | 5 | 8 | 48–21 | 56 | 1/16 фіналу | |
2016 | Першая (Д2) | 2 | 26 | 20 | 4 | 2 | 61–19 | 633 | 1/32 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2017 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 30 | 6 | 8 | 16 | 27–48 | 26 | Паўфінал | |
2018 | Вышэйшая (Д1) | 16 | 30 | 3 | 7 | 20 | 17–53 | 16 | 1/16 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2019 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 30 | 8 | 6 | 16 | 32–42 | 30 | Чвэрцьфінал | Аб’яднанне з мінскім «Промнем» |
Пераходныя матчы4 | 2 | 1 | 0 | 1 | 3–3 | Вылет у Першую лігу | ||||
2020 | Другая (Д3) | 1/16 фіналу |
- 1 Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Гарадзеі», другой каманды Першай лігі 2013 (3:1, 0:0).
- 2 Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Віцебска», трэцяй каманды Першай лігі 2014 (0:2, 1:1).
- 3 З каманды знята 1 ачко за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусе і пераходах ігракоў АБФФ.
- 4 Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць брэсцкага «Руха», трэцяй каманды Першай лігі 2019 (1:2, 2:1, пен. 4:5).
Выступленні ў еўракубкахПравіць
Кубак | Г | В | Н | П | М |
---|---|---|---|---|---|
Ліга чэмпіёнаў УЕФА | 2 | 0 | 0 | 2 | 0-3 |
Кубак Інтэртота | 10 | 3 | 2 | 5 | 15-28 |
Ліга Еўропы УЕФА | 8 | 3 | 3 | 2 | 15-13 |
Усяго | 20 | 6 | 5 | 9 | 30-44 |
Сезон | Спаборніцтва | Раўнд | Клуб | Дома | У гасцях | Вынік |
---|---|---|---|---|---|---|
1995(руск.) бел. | Кубак Інтэртота | Група 8 | Бечэй | |||
Погань | ||||||
Каны | ||||||
Фарул | ||||||
1998(руск.) бел. | Кубак Інтэртота | 1 раўнд | Дэбрэцэн | |||
1998/99(руск.) бел. | Ліга чэмпіёнаў УЕФА | 1 раўнд | АІК | |||
2000(руск.) бел. | Кубак Інтэртота | 1 раўнд | Сількебарг | |||
2 раўнд | Хмел | |||||
2010/11 | Ліга Еўропы УЕФА | 1 кв. раўнд | Лячы | |||
2 кв. раўнд | Стабек | |||||
3 кв. раўнд | Банік | |||||
Плэй-оф | Вільярэал |
Выступленні ў неафіцыйных турнірахПравіць
Сезон | Спаборніцтва | Раўнд | Клуб | Вынік |
---|---|---|---|---|
1999(руск.) бел. | Кубак чэмпіёнаў Садружнасці | Група А | Спартак (Масква) | |
Група А | Каўнас | |||
Група А | Дынама (Тбілісі) | |||
2010(руск.) бел. | Кубак чэмпіёнаў Садружнасці | Група А | Дардой-Дынама | |
Група А | Металург (Ліепая) | |||
Група А | Рубін (Казань) | |||
Група А | Актабэ |
Галоўныя трэнерыПравіць
- Анатоль Байдачны (1980 — 1985)
- Валерый Стральцоў (1985 — 1993)
- Аляксандр Башмакоў (1993 — сакавік 1994)
- Валерый Стральцоў (1994 — 2006)
- Уладзімір Касцюкоў (красавік 2006 — чэрвень 2007)
- Валерый Стральцоў (2007 — 2008)
- Андрэй Скорабагацька (жнівень 2008 — жнівень 2011)
- Вячаслаў Герашчанка (верасень 2011 — кастрычнік 2013)
- Уладзімір Касцюкоў (в.а. у кастрычніку 2013 — студзені 2014)
- Юрый Лукашоў (студзень 2014 — студзень 2015)
- Уладзімір Геваркян (люты — снежань 2015)
- Аляксандр Сяднёў (студзень 2016 — снежань 2017)
- Вячаслаў Ляўчук (студзень — чэрвень 2018)
- Яўген Капаў (в.а. у чэрвені — жніўні 2018)
- Сяргей Літоўчанка (жнівень — лістапад 2018)
- Яўген Капаў (в.а. у лістападзе 2018 — сакавіку 2019)
- Іван Біёнчык (сакавік — снежань 2019)
- Ігар Чумачэнка (са студзеня 2020)
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (руск.)